Віцебск далучыўся да спачуванняў па ахвярах рыжскай трагедыі
Автор: . Дата создания:
Віцебск далучыўся да спачуванняў па ахвярах рыжскай трагедыі. Ва ўсіх дыпламатычных прадстаўніцтвах Латвіі цягам двух дзён – 25-26 лістапада – прымаліся спачуванні па ахвярах трагедыі ў гандлёвым цэнтры ў Рызе. Як паведаміла кіраўнік Консульства Лат-війскай Рэспублікі ў Віцебску Дагнiя Лацэ-Атэ, кніга для такіх запісаў была і ў нашым абласным цэнтры. За гэтыя два дні ў ёй з’явілася больш за 20 запісаў як ад прыватных асобаў, у тым ліку тых, хто прыйшоў у консульства па справах афармлення візы ці іншых пытаннях, так і ад прадпрыемстваў, арганізацый. Аднымі з першых адгукнуліся турыстычныя фірмы, з якімі цесна супрацоўнічае дыппрадстаўніцтва. Свае спачуванні людзі дасылалі таксама на старонку консульства ў сацыяльнай сетцы Facebook, на электронны адрас. Некаторыя нават прыносілі ў дыпламатычнае прадстаўніцтва Латвіі вянкі і свечы.