Вера Сяліцкая, браслаўчанка:
– Я пасляваеннае дзіця ў мамы з татам. Пасля мяне нарадзіліся яшчэ дзве сястры і брат. Вядома, на свае вочы мы не бачылі, як жылося нашым бацькам пры Польшчы. Але з іх расказаў ведаем, што не салодка.
Жылі на тэрыторыі цяперашняга Шаркаўшчынкага раёна. Пры выкарчоўкі хмызоў надарвалася і памерла прама ў полі бабуля. Толькі тая ахвяра была дарэмнай. 13 ратоў дзядуля пракарміць не мог, хоць з дзяцінства сыны працавалі ў полі, пасвілі кароў, даглядалі хатнюю жыўнасць. Таму, расказваў яго сын, а мой бацька Сямён, Чырвоную Армію ў верасні 1939 года яны сустракалі з радасцю і надзеяй на жыццё лепшае.
Калі ў іх мясцовасці стварылі калгас, аднымі з першых уступілі ў яго. Аддалі каня, карову, вупраж і да старасці шчыравалі ў агульнай гаспадарцы. Не скажу, што ўвсь час жылі заможна, але ведалі, што з голаду не памруць дзеці, што дзяржва дасць ім адукацыю. Так і сталася.
Атрымала адукацыю я. Сярэдняя сястра вывучылася на агранома, малодшая скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Брат асвоіў прафесію механізатара і як бацька практычна ўсё жыццё адпацаваў на зямлі. Усе паважаныя людзі. Мне даверылі ўзначаліць раённы савет ветэранаў, у якім аб’ядналіся людзі, што ведаюць цану жыцця, міру, згодзе ў грамадстве. Для нас Дзень народнага адзінства напоўнены вялікім сэнсам. Ён -- падмурак еднасці ўсіх жыхароў Беларусі. Дзяды і прадзеды, як і мае родныя, вучылі ўсіх нас радавацца спеламу коласу ў полі, хлебу на стале, быць верныміі малай радзіме і Айчыне. І гэта навука жыве глыбока ў душы, памяці. Цяпер наша пара навучыць маладых паважаць тых, хто жыве па суседстве, у адным горадзе і краіне.
Запісала Тамара ПАШКЕВІЧ