Автор: . Дата создания:

Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі, ветэраны і чытачы абласной газеты «Витебские вести»! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды  105-й гадавіны выхаду ў свет першага нумара газеты!

11 лістапада 1917 года выйшаў у свет першы нумар газеты «Известия Военно-революционного комитета города Витебска». Ішоў час, мянялася назва галоўнага афіцыйнага друкаванага сродку вобласці: «Заря Запада»,«Віцебскі пралетарый»,«Віцебскі рабочы», а з 2013 года пасля аб'яднання дзвюх абласных газет выданне пачало выходзіць пад лагатыпам «Витебские вести».

Шлях газеты цесна пераплецены з летапісам Віцебскай вобласці.

Адметная старонка ў гісторыю газеты была ўпісана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых сярод абласных выданняў пачала выходзіць у тыле ворага. А пасля вызвалення ўвесь свой творчы патэнцыял накіравала на мабілізацыю працоўнай Віцебшчыны на аднаўленне народнай гаспадаркі. Невыпадкова ў 1967 годзе калектыў рэдакцыі быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР.

На ўсіх этапах выданне адлюстроўвала падзеі, аналізавала факты рэчаіснасці, несла чытачам палымянае публіцыстычнае слова. Сёння журналісты «Витебских вестей» шукаюць новыя техналагічныя падыходы ў перадачы інфармацыі, застаюцца ў авангардзе грамадскага жыцця.

Жадаем калектыву рэдакцыі, ветэранам газеты здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і цікавых творчых здабыткаў!

З павагай Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, i Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.