Автор: . Дата создания:

Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Раство Хрыстова – сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, атуленыя іх пяшчотай і клопатам. Падчас калядных дзён мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, як ніколі разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці.

Святочныя ўрачыстасці напаўняюць нас чыстымі думкамі, натхняюць на добрыя справы і міласэрнасць. У гэтыя дні мы імкнёмся да згоды і ўзаемаразумення.

Няхай святочны настрой стане невычэрпнай крыніцай сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі. Жадаем спакою для душы, моцнага здароўя для цела, дабрабыту, шчасця і згоды кожнай сям’і.

З Раством Хрыстовым!

З павагай Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, і Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.