Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Больш за чвэрць стагоддзя мы жывём у адпаведнасці з Асноўным Законам краіны, у якім знайшлі адлюстраванне фундаментальныя каштоўнасці: непахіснасць дэмакратыі, гарантыі суверэнітэту, правоў і свабод грамадзян.
Адзін з галоўных прыярытэтаў — развіццё і захаванне чалавечага капіталу, павышэнне якасці жыцця людзей. Таму трэба імкнуцца, каб прынцыпы роўнасці і справядлівасці заставаліся нормай жыцця, каб кожны адчуваў сябе пад надзейнай абаронай Канстытуцыі. Прытрымлівацца духу і літары Асноўнага Закона — наш грамадзянскі абавязак, бо ад гэтага залежаць дабрабыт народа, росквіт рэгіёна і краіны ў цэлым.
Глыбока перакананыя, што стваральныя мэты, якія закладзены ў канстытуцыйных нормах, будуць садзейнічаць вырашэнню стратэгічных задач, рэалізацыі патэнцыялу па ўсіх накірунках грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.
У гэты дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Беларусі!
З павагай
Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта |
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў |