Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!
Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!
Таінства гэтага хрысціянскага свята мае прыцягальную духоўную сілу, здольную напоўніць наша жыццё глыбокім сэнсам.
Звязаныя з Уваскрэсеннем Хрыста традыцыі захоўваюцца ў пакаленнях, абуджаючы імкненне жыць у адпаведнасці з канонамі хрысціянства. Вялікдзень нагадвае пра галоўныя каштоўнасці: наколькі важныя для чалавека любоў, міласэрнасць, спачуванне, а таксама захоўваць мір у душы, сям’і, краіне. Такія пастулаты з’яўляюцца духоўным арыенцірам і маральным стрыжнем, якія сцвярджаюць стваральныя ідэі.
Няхай святло гэтай урачыстасці сагравае сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі! Шчыра жадаем, каб у вашых сем’ях, дамах заўсёды панавалі дабрабыт і ўзаемаразуменне, а ў душах — велікодная радасць і спакой!
З павагай
Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
|
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў |