Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
Гэтая ўрачыстасць напаўняе сэрцы вернікаў радасцю і дабрынёй, звяртае да вечных духоўных каштоўнасцей: любові да бліжняга, міласэрнасці, узаемнага прабачэння і павагі адзін да аднаго. Святло Бэтлеемскай зоркі, якое сімвалізуе пачатак новага жыцця, абуджае самыя цёплыя пачуцці і намеры. Глыбокі сэнс калядных дзён усё ярчэй адкрываецца для грамадства, нагадваючы пра адказнасць за мір і свой родны край. Няхай светлае Божае Нараджэнне ўмацуе веру хрысціян, стане крыніцай духоўных сіл, радасці і стваральных спраў. Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і згоды ў кожнай сям’і!
З Раством Хрыстовым!
З павагай
Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта | Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў |