Автор: . Дата создания:

Рабочы візіт памочніка Прэзідэнта інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча на Браслаўшчыну быў традыцыйна насычаны на сустрэчы з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам. Гэта быў не першы прыезд Анатоля Ліневіча ў азёрны край, жыццё якога і тое, што хвалюе людзей, ведае па ўласным знаёмстве з яго сацыяльна-эканамічным становішчам, сустрэчах з насельніцтвам.

І на гэты раз на прыем да Анатоля Канстанцінавіча запісаліся з дясятак чалавек. Хто не змог даехаць да райцэнтра, патэлефанаваў, абсалютная ж большасць прыйшла на асабісты прыём, каб прасіць памочніка Прэзідэнта дапамагчы ім у вырашэнні існуючых праблем. А былі яны самыя розныя – адны, магчыма, і патрабавалі ўмяшальніцтва прадстаўніка высокага рангу, другія можна і патрэбна было вырашыць у рабочым парадку ў органах мясцовай улады.

Сям’я з Ахрэмаўцаў, у якой у дарожна-транспартным здарэнні загінуў сын, муж і бацька траіх дзяцей прасіла Анатоля Ліневіча разабрацца ў ходзе расследавання гэтай крымінальнай справы, якое, па іх уражанні, вядзецца недастаткова кваліфікавана. Ці, скажам, праблема браслаўчаніна, які гадамі не можа дабіцца рашэння пра змяненне граніцы ўчастка з суседзямі. У свой час яе праклалі па сценцы яго дома і такім чынам пазбавілі гаспадара магчымасці абслугоўваць будынак.

Былі на прыёме і тыя, хто насуперак дзеючаму заканадаўству, спрабаваў атрымаць пэўныя прывілеі для сябе. Але кожны зварот быў выслуханы, па ім прынята рашэнне ці адразу дадзена тлумачэнне. Памочнік Прэзідэнта не раз падкрэсліваў, што для ўлады важна выслухаць кожнага чалавека, дапамагчы вырашыць яго праблему ці даць квалфікаваную параду, куды звяртацца ці як быць у кожнай канкрэтнай сітуацыі, растлумачыць чалавеку дзеючае заканадаўства, якім рэгулюецца наша жыццё.

У гэты ж дзень Анатоль Ліневіч прыняў удзел у рабоце камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. На яе пасяджэнне была запрошана група жыхароў раёна, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, гадамі нідзе не працуюць. З кожным адбылася размова і кожнаму было прапанавана месца для працаўладкавання.

Звярнулася ў камісію і некалькі чалавек, якія самі прыйшлі з просьбай дапамагчы ім знайсці работу, а таксама тыя, хто хацеў пацвердзіць сваю занятасць. Дарэчы, жыхары раёна, якія да гэтага не спяшаліся даць у камісію звесткі пра свае месца жыцця і работы, пацвердзіць самазанятасць, актывізаваліся, чаму падзейнічала пастанова Савета Міністраў пра поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на  цепла- і газазабеспячэнні з 1 мая гэтага года.

У цэлым жа ў раёна сітуацыя на рынку працы характарызавалася ў першым квартале стабільнасцю ўзроўня беспрацоўя і нязначным змяншэнем колькасці стаячых на ўліку беспрацоўных пры тым, што колькасць вакансій была істотна большай, чым летась.

Працаўладкаванне людзей, паляпшэнне іх дабрабыту – адно з галоўных патрабаванняў кіраўнка краіны і ў гэтым накірунку браслаўчанам таксама ёсць пра што клапаціцца. На сяле, напрыклад, развіваць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, паляпшаць умовы жыцця і працы, як гэта робіць СВК “Маяк Браслаўскі”.

У гэтай гаспадарцы Анатоль Ліневіч агледзеў рэканструяваныя ў апошні час фермы, адзначыў разумнасць падыходу да справы.