Автор: . Дата создания:

20 каманд сабралі на Браслаўшчыне рэспубліканскія спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы, якія арганізавалі Беларускі прафесіянальны саюз работнікаў галін прамысловасці “БЕЛПРАФМАШ”. Свае каманды прыслалі “МАЗ”, “Мінскі трактарны завод”, “Інтэграл”, “Атлант”, “БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ”, “Лідсельмаш”, “Гродзенскі механічны завод”, шэраг іншых прадпрыемстваў.

 

Па словах галоўнага спецыяліста па культурна-масавай і спартыўнай рабоце галіновага прафсаюза Аляксея Башмакова, такія спаборніцтвы праводзяцца ўжо 10 гадоў. Сёлета па жаданні саміх рыбаловаў выбрана браслаўскае возера Дрывяты. Яно парадавала многіх добрым уловам, таму аматары казалі, што не супраць вярнуцца сюды і на наступны год.

Праўда, шанцавала, як звычайна, не ўсім роўна. Каманда ААТ “Магілёўліфтмаш” не стала растрачваць сілы ў блуканні па вадаёме, прабіла лункі недалёка ад берага і… выйграла – злавіла 11 кг 360 г акунёў. Бліжэйшымі сапернікамі сталі рыбаловы з ААТ “Інтэграл”. Трэцяе месца дасталося камандзе Гродзенскага механічнага завода.

 

Акрамя падлёднай лоўлі ў праграме спаборніцтваў быў конкурс на найхутчэйшае пракручванне лункі. Шосты год не знайшлося роўных ашмянцу з каманды ААТ “Радыётэхніка” Дзмітрыю Літвіновічу.

Традыцыйна юшкай і блінамі гасцей частавалі работнікі турбазы “Браслаўскія азёры”.