Автор: . Дата создания:

Ужо прывучыла прыхільнікаў да сваіх перамог аршанка Аліна Талай. Вось і на чэмпіянаце краіны па лёгкай атлетыцы яна ўзяла ажно два залатыя медалі ў бегу з бар’ерамі. Спачатку яна перамагла на сваёй кароннай стометроўцы з вынікам 12,74 секунды (па ўласным прызнанні, так хутка на радзіме яшчэ не бегала), а потым у больш упартай барацьбе была наймацнейшай і на 200 м (23,78 секунды). Віншуем!