Автор: . Дата создания:

Формула спаборніцтваў засталася ранейшай. Напачатку ўдзельнікі разбіты на дзве групы па 7 каманд па тэрытарыяльным прынцыпе, а потым адбудуцца стыкавыя гульні за прызавыя месцы.

Пасля першага тура табліцу ў групе А ўзначальваюць «Паставы-ПМЦ» і «Міёры», у групе Б – віцебскі «Газавік» і «Сянно». Дарэчы, 11 чэрвеня сенненцаў, якія летась заваявалі Кубак і выйгралі чэмпіянат Віцебшчыны, чакае матч 1/32 Кубка Беларусі супраць мінскага «Праменя», прадстаўніка 1-й лігі нацыянальнага першынства.

На жаль, камісія Беларускай федэрацыі футбола не прыняла сенненскі стадыён, які будзе сур’ёзна рэканструяваны ў рамках падрыхтоўкі да «Дажынак». Таму сустрэча адбудзецца ў Бешанковічах.