Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Віцебскай вобласці выдзеліла Міёрскаму раёну 10 тысяч рублёў на развіццё фізкультуры і спорту.
Мясцовая ўлада спонсарскую дапамогу накіравала на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы фізкультурна-спартыўнага клуба «Міёры» і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Як паведаміла дырэктар Святлана Матуль, для ДЮСШ, дзе займаецца больш за 230 юных спартсменаў, набылі інвентар для секцый па валейболе, футболе і лёгкай атлетыцы. Цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі маюць якасны рыштунак для трэніровак і спаборніцтваў.
Палепшаны ўмовы для заняткаў і дарослых аматараў валейбола, футбола і хакея з ФСК «Міёры».