Урачыстае адкрыццё скульптуры сабрала шмат гараджан і гасцей Лепеля. Вітаючы землякоў, старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў адзначыў:
- Сёння адбываецца значная падзея: дзякуючы намаганням раённага выканаўчага камітэта і актывістам міжнароднага праекта “Вада, прырода і людзі ў знікаючым ландшафце Беларусі і Расіі” мы адкрываем скульптурную кампазіцыю Цмока. Гэта была адна з ініцыятыў мясцовых жыхароў, накіраваная на развіццё турызму і павышэння прыцягальнасці роднага краю для гасцей. Увогуле, гэта ўжо стала добрай традыцыяй: так з’явіліся выява Русалкі, помнік Льву Сапегу, усім палюбіўся і Пятачок – сімвал гаспадарлівасці, кемлівасці і працавітасці беларусаў. Спадзяюся, што і Цмок з цягам часу стане тым брэндам, які будзе садзейнічаць развіццю турыстычнай дзейнасці на Лепельшчыне.
Кіраўнік раёна шчыра падзякаваў усім удзельнікам праекта, асабліва ініцыятару ідэі мясцоваму краязнаўцу Уладзіміру Шушкевічу.
Аўтар лепельскага Цмока член Саюза мастакоў Беларусі скульптар Леў Аганаў прызнаўся, что давялося шмат прачытаць і ўвогуле сур’ёзна зацікавіцца народнымі легендамі і паданнямі:
Уладзімір Шушкевіч прыгадаў імёны тых, без удзелу каго Цмок не з’явіўся б на беразе Лепельскага возера. Гэта намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін, менеджар міжнароднага праекта па турызме Вольга Маханенка, старшыня БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, аўтар праекта Святлана Крэс, загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Урбан, таленавіты скульптар Леў Аганаў, кіраўнік раёна Барыс Яфрэмаў.
- Лепельскі Цмок павінен прыцягваць сюды турыстаў. А гэта ўжо залежыць ад нас саміх, - з імпэтам пераконваў гараджан Уладзімір Канстанцінавіч. – Спадзяюся, што вакол яго цяпер будуць праводзіцца цікавыя мерапрыемствы, што гэта месца стане папулярным сярод жыхароў і гасцей горада, а ў Доме рамёстваў і салоне-магазіне “Скарбонка” з’явяцца шматлікія сувеніры з выявай Цмока.
Рэдактар сайта “Краіна цмокаў” Глеб Лабадзенка прызнаўся:
Госць уручыў старшыні райвыканкама спецыяльную шыльду “Тут жыве беларускі Цмок” і сувенір, які зрабілі са скуры народныя майстры. Ён таксама выказаў прапанову размясціць вялікі плакат на трасе, куды менавіта кіравацца, каб трапіць у госці да Цмока.
Першыя сувеніры з выявамі дзівоснай істоты разышліся літаральна за некалькі хвілін – кожнаму хацелася пакінуць памяць аб падзеі, а пры выпадку і пахвастацца перад сябрамі, што наведаў дзіўныя мясціны, дзе жыве сам Цмок.