У склад транспамежнага біясфернага рэзервата «Запаведнае Паазер’е» ўваходзяць рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі «Асвейскі» ў Верхнядзвінскім раёне (27 754 га) і «Чырвоны бор» у Расонскім раёне (34,2 тыс. га) Віцебскай вобласці, а таксама Нацыянальны парк «Себежскі» Пскоўскай вобласці РасійскайФедэрацыі (50 021 тыс. га).
Беларуская тэрыторыя рэзервата – гэта два комплексы азёр з самым буйным Асвейскім, лясы, пераходныя і верхавыя балоты, забалочаныя нізіны і ўпадзіны, марэнныя пагоркі і грады. Маляўнічыя краявіды вабяць сюды турыстаў, мастакоў, фатографаў, паляўнічая гаспадарка «Чырвоны бор» – аматараў палявання.
Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.