Першая вядомая царква на Беларусі была заснавана ў Друцку ў 1001 г. князем Васілём Міхайлавічам і яго жонкай княгіняй Васілісай. Асвечана ў гонар Прасвятой Багародзіцы.
Гэтыя звесткі ўзяты з “Друцкага Евангелля”, на вокладцы якога ўладар напісаў пра заснаванне храма. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ён тут быў узведзены значна пазней – у 1401-м, а дата недакладна прачытана. Да нашага часу царква не захавалася. Новая ўзведзена ў 2001-м, у межах святкавання 1000-годдзя Друцка.
Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук.
Фота з адкрытых крыніц.