Хлебаробы Верхнядзвіншчыны першымі ў вобласці скончылі жніво. 24 жніўня былі абмалочаны збожжавыя і зернебабовыя на плошчы 20 230 гектараў. Што ў роўных з іншымі сельгаспрадпрыемствамі кліматычных умовах пасадзейнічала плёну ў іх рабоце, мы спыталі ў першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васіля Шылава.
– Плён заўсёды там, дзе належная арганізацыя працы людзей, – адзначыў ён. – 89 экіпажаў камбайнераў, калі дазваляла надвор’е, шчыравалі на палях з ранку да прыцемак, не прапускалі ніводнай пагодлівай гадзіны ў дажджлівыя дні. І яшчэ сотні работнікаў – вадзіцелі, рамонтнікі, работнікі сушыльных гаспадарак і сталовых – забяспечвалі бесперабойны ход жніва. Таму прайшло яно зладжана. Раён намалаціў 73 тысячы тон збажыны, на 22 тысячы тон больш, чым летась. Поўнасцю выканаў дзяржзаказ, пад патрэбу заклаў зернефураж для жывёлагадоўлі. Хоць каравай важкі, сабралі на круг па 36,2 цэнтнера. У перадавых гаспадарак ён на 9 – 10 ц вышэйшы. Больш за дзесяць камбайнераў сталі тысячнікамі, сем – з ААТ “Шайцерава”, дзе ўраджайнасць склала 46 цэнтнераў з гектара. У гэтыя дні закладваем аснову пад будучы ўраджай. Усе гаспадаркі вядуць сяўбу азімых, пад якія адведзена 17 тыс.га.
Фота Ксеніі Тамашэвіч.