Автор: . Дата создания:

Пасля заканчэння Дрысвяцкай СШ Марыя Трыдзінская вырашыла прадоўжыць вучобу ў Польшчы. Паспяхова паступіла ў Вроцлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вучыцца ўжо другі год на факультэце права, адміністрацыі і эканомікі. Займаецца спортам, падпрацоўвае мадэллю, удзельнічае ў фотасесіях, нядаўна стала прадстаўніцай польскай маркі адзення «TОPROOM».

У чэрвені яна прыняла ўдзел у конкурсе «Міс Вроцлаў» і стала другой віцэ-міс. Гэта перамога зямлячкі браслаўчан не здзівіла. Маша і раней вяла актыўны лад жыцця, выступала на раённай сцэне і была «Міс Браслава».

– Я вельмі хвалявалася, – напісала Марыя Трыдзінская ў Сеціве, – але ўсё прайшло ідэальна. Мне прапанавалі на наступны дзень паехаць у Варшаву для ўдзелу ў адборы на паўфінал «Міс Польшча». Я адмовілася, бо сёння для мяне галоўнае вучоба. Аднак арганізатары сказалі, што можна зрабіць гэта ў наступным годзе.

Няхай поспех і далей спадарожнічае табе, Марыя!