Автор: . Дата создания:

Будаўніцтва бальніцы ў Міёрах уступае ў завяршальную стадыю. Ва ўсе асноўныя карпусы прыйшло цяпло, што дазволіла і ў гэтую марозную пару стварыць фронт работ для плітачнікаў, тынкоўшчыкаў, маляроў і іншых катэгорый аддзелачнікаў.

Знойдзена праектнае рашэнне і для ведамаснай кацельні. Будынак яе ўзводзіцца, абсталяванне разлічана на мясцовыя віды паліва.

Паралельна з падрыхтоўкай бальнічнага комплексу да здачы вывучаецца пытанне па ўзвядзенні побач з ім новай паліклінікі. У прыватнасці, адпаведныя службы райвыканкама аналізуюць тыповыя праекты аналагічных аб’ектаў, каб зрабіць будоўлю танней. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча, ёсць надзея, што да канца гэтага года будзе зроблена праектна-каштарысная дакументацыя і пачаты будаўнічыя работы.