Автор: . Дата создания:

Апарат ультрагукавога даследавання і прылады да яго коштам амаль 47 тысяч рублёў атрымала Пастаўская райбальніца. Набыты ён за сродкі раённага бюджэту, выдзеленыя ўстанове аховы здароўя звыш гадавога фінансавання.

Лічбавы апарат прызначаны для агульных, кардыялагічных і акушэрска-гінекалагічных даследаванняў, а спецыялістаў для работы на ім, па сцвярджэнні галоўнага ўрача Уладзіміра Чакавага, дастаткова. У бальніцы з улікам навінкі зараз чатыры адзінкі такого абсталявання.

У рамках мадэрнізацыі лячэбнай установы бальніца атрымае сёлета яшчэ адзін ультрагукавы апарат па лініі Міністэрства аховы здароўя.

Фота з адкрытых крыніц.