Автор: . Дата создания:

Будаўніцтва Міёрскай ЦРБ выходзіць на на фінішную прамую. Аб гэтым паведаміла галоўны ўрач установы Алена Сівая.

У Міёрах ідзе актыўная падрыхтоўка да здачы ў эксплуатацыю бальніцы. Будаўнікі заканчваюць  работы  на лячэбным  корпусе і  харчблоку, добраўпарадкаванні тэрыторый,  пачынаецца  аснашчэнне палат, кухні, сталовых  абсталяваннем і мэбляй.

Як расказвае Алена Сівая, ужо прывезены лічбавы рэнтгенапарат, інкубатар для нованароджаных, машына для сушкі і захавання эндаскопаў,  паступае іншае медыцынскае абсталяванне. Завезены таксама ложкі, тумбачкі, шафы медыцынскія, абсталяванне для харчблока і пральні.