Автор: . Дата создания:

Неабыякавыя да будучыні нашай краіны сенненцы ў гэтыя дні актыўна ўключыліся ў важную палітычную кампанію — рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. 

На выбарчым участку №2, што размешчаны ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І.Азгура» датэрміновае галасаванне праходзіць у штатным рэжыме, пытанняў у грамадзян не ўзнікае. На ўчастку выконваюцца ўсе санітарна-эпідэміялагічныя меры.

Вольга Верацейнікава у ліку тых, хто не чакаў 27 лютага, каб прагаласаваць. – Удзел у выбарах прымаю заўсёды, — падзялілася жанчына. — Гэта мой грамадзянскі абавязак. Безумоўна, з праектам Канстытуцыі я пазнаёмілася. У раёне была праведзена вялікая работа з насельніцтвам па тлумачэннях яе артыкулаў. З упэўненасцю скажу, што абноўленая Канстытуцыя будзе адказваць патрабаванням часу. Яна вызначыць далейшыя арыенціры развіцця нашай дзяржавы. Я — за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, за мірную краіну.

Ала Якаўлева, фота аўтара, Сянно.