Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Сацыяльных работнікаў шанавалі ў Міёрах

Бяруцца за такую работу многія, а вось застаюцца ў прафесіі толькі шчодра багатыя на душэўную дабрыню, спагадлівасць і самаахвярнасць. У каго няма гэтых якасцей, у сацработніках не затрымліваецца, бо не вельмі проста даглядаць старых і нямоглых, тых, каму, здараецца, само жыццё ўжо ў цяжар. Вось іх, хто не адзін дзясятак гадоў служыць Дабру, шанавалі ў Міёрах.

У раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сёння працуе 128 чалавек. Прыкладна чвэрць з іх па 20 і больш гадоў. Стаж амаль кожнага даўжэйшы, чым час існавання самога тэрытарыяльнага цэнтра, які быў адкрыты ў студзені 2002 года. Разам яны прайшлі два апошнія дзясяцігоддзі, стварылі разгалінаваную службу, якая аказвае дапамогу па 540 адрасах. Узгадалі, як аднаўлялі лядашчыя будынкі, набывалі абсталяванне і мэблю, арганізоўвалі справу. Успамінамі дзяліліся не толькі старэйшыя работнікі ТЦСАНа, але і старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.
– Наша сацыяльная служба – адзін з безлічы прыкладаў сацыяльнай скіраванасці дзяржавы, яе пастаяннага клопату пра чалавека, яго здароўе, даўгалецце, дабрабыт, дагледжаную старасць, – гаворыць старшыня райвыканкама. – Толькі ў нашым раёне атрымлівае пенсію больш за 6 тысяч чалавек, больш за за 150 знаходзяцца на пастаянным абслугоўванні. Захаванне сацыяльных даброт гарантуе і праект новай Канстытуцыі, у якой інтарэсы працоўнага чалавека, павага да яго пастаўлены ў аснову. І мы сёння падзячым за добрасумленную працу нашым лепшым сацыяльным работнікам.


Сярод тых, хто прымаў віншаванні ў гэты дзень, была Таццяна Малыш з Дзісны. У сацыяльную службу яна прыйшла з Дома піянераў, дзе займалася арганізацыяй вольнага часу дзяцей. Як гаворыцца, перакваліфікавалася ў няньку для сталых людзей. Яе першай падапечнай стала
Матрона Лаўручонак, з якой ра­зам прайшлі па жыцці больш за трыццаць гадоў, мала, як кажа, не дацягнулі да 100-гадовага ўзросту. Адной з цяперашніх падшэфных таксама ўжо 97 гадоў.
– Гэта людзі, якім патрэбны не столькі матэрыяльныя даб­роты, колькі цеплыня адносін, – лічыць Таццяна Малыш. – Тут службовымі абавязкамі не абыдзешся. За гады мы сталі не проста добрымі знаёмымі, а раднёй. Для многіх я, як і іншыя сацыяльныя работнікі, адзіны блізкі чалавек.
Гэтак жа будуюць свае адносіны з падапечнымі яе сяброўкі па працы з Дзісны – Валянціна Чэрап і Зінаіда Салаўёва, іншыя работніцы цэнтра. І прыкладам такога служэння для ўсіх з’яўляецца кіраўніца ТЦСАНа Алена Шамёнак, якая ў сацыяльнай службе 34 гады. Загадвала аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома, а са студзеня 2002-га ўзначальвае міёрскі тэрытарыяльны цэнтр, які пачынаў работу з двух аддзяленняў: сацыяльнай дапамогі дома і адраснай сацыяльна-эканамічнай. Цяпер іх шэсць, усе аказваюць падтрымку розным катэгорыям насельніцтва. Запатрабаваны паслугі сацыяльнай цырульні, прымаюцца заказы на мыццё бялізны, на розныя хатнія гаспадарчыя справы.
У цэнтр прыходзяць вучыцца новаму, развіваць свае творчыя здольнасці, цікава бавіць час. Мінулы год запомніўся заняткамі па камп’ютарнай адукаванасці, што праходзілі падчас рэалізацыі ініцыятывы «Сацыяльнае кафэ «Сярэбраны ўзрост». Сёлета запланаваны сустрэчы з насельніцтвам Дзісны, Узмёнскага і Язненскага сельсаветаў. Першачарговая мэта – навучанне больш шырокага кола пажылых людзей камп’ютарнай і прававой асвеце.


Этап за этапам узгадвалі сацыяльныя работнікі працэс станаўлення сваёй службы. Тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у яе развіццё, узнагародзілі граматамі і падзякамі.
З нагоды 20-гадовага юбілею быў спечаны вялізны торт, пачаставацца якім хапіла ўсім.

Фота аўтара. 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ