Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
ВЫБОРЫ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ - 2020

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Бизнес

Пенсіянерка з Міёраў арганізавала паспяховы бізнэс па рамонце адзення



Яўгенія Грэцкая належыць да першай хвалі міёрскіх прадпрымальнікаў. У перабудовачны перыяд, калі была ўжо ў перадпенсійным узросце, адкрыла сваю справу і паспяхова займаецца ёй да сённяшняга дня.

– Я заўсёды верыла народнай мудрасці, што швачка без хлеба ніколі не застанецца. Як бы цяжка ні жылося, чалавеку трэба апранацца. Нават у нашы дні, калі магазіны перапоўнены вопраткай на розны густ, маю дастаткова заказаў, – адзначыла гаспадыня майстэрні.

Тое, што заказаў у прадпрымальніцы многа, я зразумела і сама, як толькі зайшла ў памяшканне. На сталах, вешалках ляжаў і вісеў не адзін дзясятак сукенак, спадніц, штаноў і куртак, жаночых і мужчынскіх, дзіцячых, новых і ношаных, гатовых і толькі раскроеных ці распоратых.

Пакуль мы размаўлялі, зайшоў мужчына з вялікім пакетам. У куртцы сапсавалася маланка, прасіў яе замяніць, калі можна, тэрмінова. Ён прыехаў з вёскі і хацеў бы забраць заказ у гэты ж дзень.

– Зраблю, – паабяцала Яўгенія Вячаславаўна.

– А я і не сумняваўся, – радасна адказаў мужчына. А мне патлумачыў, што ведае Яўгенію Грэцкую даўно, яе паслугамі карыстаецца ўся яго сям’я.

Затым завітала жанчына. Купіла крыху велікаватую сукенку і хацела, каб яе ўшылі ў баках.

– Вядома, пашыць новую рэч лягчэй, чым давесці да ладу тую, што не падышла па памеры, – падзялілася Яўгенія Вячаславаўна. – Але я нікому не адмаўляю. Разумею, што ў маіх кліентаў рознае становішча, і калі хтосьці просіць паставіць латку ці перашыць, значыць, мае ў тым патрэбу. Я магла б зварочваць свой бізнес, бо гадоў мне нямала, але запатрабаванасць швейных паслуг не дазваляе зачыніць майстэрню. Вось і жыву працай, сустрэчамі з людзьмі, якім магу быць карыснай, а гэта прымушае трымаць сябе ў тонусе.

Фото Тамары Пашкевіч.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ