Топ-100
Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Дажынкi

Выстава старажытнасцяў, бітва футбалістаў і конкурс повараў прайшлі падчас "Дажынак-2019" у Браславе



У Браславе падчас "Дажынак-2019" прайшлі выстава старажытнасцяў, бітва футбалістаў і конкурс повараў. На кожным з мерапрыемстваў пабываў карэспандэнт «ВВ».

Цікавіліся і гісторыяй Браслава 

У дні абласнога фестывалю- кірмашу былі запатрабаваныя і браслаўскія музеі – гісторыка-краязнаўчы і традыцыйнай культуры. Госці з задавальненнем аглядалі горад, яго знакамітыя месцы,  па расказах экскурсаводаў і экспазіцыях  знаёміліся з гісторыяй і культурай краю. Да “Дажынак” была аформлена і тэматычная выстава «Зямлі спрадвечнай рамяство». У экспазіцыі прадстаўлена шмат цікавых экспанатаў: каменныя сякеры з паселішча Зазоны (ІІ ст. да н. э. — ІІІ ст. н. э,., каменныя цёрачнікі і зерняцёрка з гарадзішча

Рацюнкі (ІІ — пач. І тысячагоддзя н. э.), прылады часоў сярэднявечча — серпавідныя нажы, знойдзеныя на гарадзішчы жалезнага веку Нурвяны, нарыхтоўка для рала, якое апраналася на саху, жалезныя сякеры, матыкі і некалькі элементаў старажытных жорнаў. Гістарычныя звесткі нясуць і фота 30-х гадоў пра святкаванне дажынак у Глыбокім, фотаздымкі 50-60 гг. з жыцця калгасаў на Браслаўшчыне і інш.

Якое свята без спартыўных баталій 

Праграма фестывалю была насычана  спартыўнымі мерапрыемствамі. На абноўленым футбольным полі зышліся ў барацьбе за першае месца каманды з Шаркаўшчыны, Браслава і Відзаў.  Выйгралі госці.

Шмат балельшчыкаў і гледачоў сабраў матч паміж жаночымі камандамі. Міёрскія дзяўчаты таксама аказаліся больш падрыхтаванымі. З іншага боку, магчыма, гаспадары не хацелі ў святочны дзень псаваць настрой спартсменам з суседніх раёнаў і ўступілі.

Побач з футбольным полем на спартыўнай  пляцоўцы дэманстравалі спрыт  аматары вялікага тэнісу, таварысцкімі сустрэчамі браслаўчане  адкрывалі баскетбольную пляцоўку ля СШ №2 і футбольную – ля СШ №1.

Абед па раскладу 

У адрамантаванай і абстаўленай новым тэхналагічным абсталяваннем сталовай СШ №2  прайшоіў раённы конкурс повараў школ Браслаўшчыны. Кожны меў заданне прыгатаваць і сервіраваць стол коштам 1 рубель 21 капейку  для абеду вучняў  пачатковых класаў.  Усе пяць каманд з заданнем справіліся і нават пераўзышлі яго. З гародніны і прадуктаў, якімі дазволена карыстацца ў школьных сталовах, прыгатавалі столькі прысмакаў, што журы не змагло выбраць лепшага кулінара. Кожны стаў пераможцам у адной з   намінацый.

Фота з архіва «ВВ»


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ