Достижения Витебщины
75 лет Великой Победы

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Трох механізатараў з Пастаўшчыны за высокія паказчыкі на жніве ўзнагародзіў прафсаюз работнікаў «Белтэлекама»




Трох механізатараў з Пастаўшчыны за высокія паказчыкі на жніве ўзнагародзіла  пярвічная прафсаюзная арганізацыя Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам». Такая традыцыя матэрыяльнага заахвочвання найлепшых удзельнікаў уборкі ўжо не адзін год існуе ў шэрагу галіновых прафсаюзаў краіны. Сувязісты выбралі сваіх прэтэндэнтаў у Пастаўскім раёне. Гэта Андрэй Галінскі, Генадзь Казакевіч і Віктар Чыпко з сельгаспрадпрыемстваў «Дунілавічы-Агра», «Ляхаўшчына-агра» і ААТ «Сцяг Перамогі-Агра» адпаведна.

У ААТ “Дунілавічы-Агра” сёлета вырас добры ўраджай збажыны, які ўбіралі 7 экіпажаў. Але найбольшы намалот аказаўся ў Андрэя Галінскага.

— Андрэй вызначаецца на любым участку работы, — пахваліла механізатара старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Тэрэза Пайлак. — Кармы нарыхтоўвае хутка, якасна вядзе ворыва глебы, сяўбу, хімпраполку пасеваў. Цяпер уносіць гліфасаты -- і зноў у лідарах.

У полі працаваў і Генадзь Казакевіч -- рыхтаваў глебу. Механізатарскі стаж у Генадзя Мар’янавіча вялікі. У свой час яго прозвішча значылася сярод найлепшых камбайнераў раёна. Цяпер падчас уборкі збожжавых адвозіць зерне.

-- Фішка Генадзя Мар’янавіча — падрыхтоўка глебы, — расказала галоўны аграном СП «Ляхаўшчына-Агра» Марына Галубёнак. — За змену апрацоўвае да 30 гектараў.

На тэрыторыі майстэрань падарункавы сертыфікат прымаў механізатар ААТ «Сцяг Перамогі-Агра» Віктар Чыпко. Яго можна атаварыць у адным з магазінаў райцэнтра.

Фота postawy.by.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ