Достижения Витебщины
75 лет Великой Победы

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

У СУП «Чэрасы» Міёрскага раёна пачалі рэканструяваць комплекс па ўтрыманні буйной рагатай жывёлы




Як і ў многіх іншых гаспадарках Міёршчыны, большасць жывёлагадоўчых памяшканняў у СУП “Чэрасы” была ўзведзена ў 60-70-я гады. Яны патрабуюць рэканструкцыі, замены абсталявання, укаранення новых тэхналогій утрымання жывёлы. Гэтым у апошні час і заклапочана кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

-- Па чарзе будзем рэканструяваць  МТФ, іншыя жывёлагадоўчыя пабудовы, -- расказвае дырэктар СУП Алег Януковіч. – Пачалі з комплекса па ўтрыманні буйной рагатай жывёлы.  Гаспадарчым спосабам заканчваем рамонт аднаго з будынкаў. Гэтай восенню паставім у яго 400 цялушак, прызначаных для абнаўлення малочнага статка. Яны будуць стаяць на глыбокай саламянай  подсцілцы і не прывязвацца.

Акрамя паляпшэння ўмоў утрымання жывёлы, новы будынак дазволіць павялічыць пагалоўе.  Да канца года яно будзе налічваць 4600 галоў, большасць якіх канцэнтруецца на комплексе. Яго калектывам паспяхова кіруюць два тэхнолагі -- Іна Бескаравайная і Святлана Кукуць. Абедзьве вопытныя спецыялісты, умеюць рацыянальна арганізаваць работу падначаленых. Дарэчы, яны сочаць і за якасцю  закладкі сенажу і сіласу. На пачатак верасня ўжо мелі па 28 ц к. адз. на ўмоўную галаву. Хутка пачнецца ўборка кукурузы з 435 га. Зяленая маса пойдзе на прыгатаванне сіласу.

Фота з архіва “ВВ”.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ