Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5548
Евро
3.0295
100 российских рублей
3.3685
Погода в Витебске
4 oC небольшой дождь
Давление:
760мм рт. ст.
Влажность:
95%
Скорость ветра:
3.16м/с западный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экология

У якіх раёнах Віцебскай вобласці можна сустрэць вавёрку-палятуху?

Вынікі экалагічнай ініцыятывы “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!” падвяла ГА “Ахова птушак Бацькаўшчына”. Хамяка і сусліка на тэрыторыі Віцебскай вобласці не знайшлі. А вось арэал палятухі --“сваячкі” звычайнай вавёркі, абазначылі.

Аказалася, што сустрэць гэтага скрытнага начнога звярка можна на большай частцы Гарадоцкага і Віцебскага раёнаў. Акрамя таго, ёсць дакладная інфармацыя, што палятуха сустракаецца і ў Лёзненскім. Таксама дзякуючы мясцовым жыхарам стала вядома, што паўднёвы арэал гэтай жывёлы не абмяжоўваецца Дзвіной, як лічылася раней: палятуха была адзначана і ў Аршанскім раёне.

Дзякуючы фотапасткам удалося не толькі зняць першае відэа пра палятуху ў Беларусі, але і высветліць, што гэты грызун вельмі цікаўны і перыядычна правярае ўсе дуплы на сваім участку. Увогуле ж яе адметнасць – здольнасць планіраваць паміж дрэвамі дзякуючы нацягнутай скуры паміж заднімі і пярэднімі лапкамі.

Па сведчанні спецыялістаў, на арэал палятухі моцна ўплываюць высечкі і будаўніцтва лясных дарог, бо гэта фрагментуе стараўзроставыя лясы. Эксперты мяркуюць, што на хамяка негатыўна ўдзейнічае знос нежылых хутароў з садамі каля палёў – там звяркі раней знаходзілі сабе добрыя месцы для нор. Але ў нас яшчэ ёсць шанец захаваць самых рэдкіх грызуноў. Арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” падрыхтавала патрэбныя дакументы для перадачы пад ахову амаль 100 месцаў пражывання палятухі і рабога сусліка. Цяпер адміністрацыі раёнаў павінны прыняць гэтыя дакументы, а землекарыстальнікі - узяць месцы пражывання “супергрызуноў” пад нагляд.

Ініцыятыва “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!” ажыццяўляецца АПБ у партнёрстве з Гарадоцкім лясгасам, Эколага-краязнаўчым грамадскім аб’яднаннем “Неруш” і Навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па біярэсурсах і праходзіць у межах праекта “Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ