Достижения Витебщины
75 лет Великой Победы
ДОЖИНКИ В ВИТЕБСКЕ

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Калюка, бубен, акарына і пімак – далека не поўны спіс інструментаў, на якіх іграе музыка Герман Бандарэнка



Калюка, беларуская дуда, сапілка, бубен, акарына, пімакі гэта далека не поўны спіс музычных інструментаў, на якіх іграе Герман Бандарэнка. Хоць сам ён не этнічны беларус бацька з Украіны, а маці з Сібіры аднак папулярызуе беларускія традыцыі.

 Народная музыка ў асноўным адлюстроўвае шырыню чалавечай душы, а музыканты-народнікі ў большасці карыстаюцца асаблівай пашанай.

  – Герман – унікальны творчы чалавек, – кажа першы сакратар  райкама ГА «БРСМ» Марыя Шыбека. – Іграць на розных інструментах можа не кожны. Акрамя гэтага, наш актывіст спявае, танчыць, дэкламуе вершы, удзельнічае ў розных мерапрыемствах у ролі вядучага. Ніколі не адкажа ў дапамозе.

 Пасля заканчэння Віцебскага музычнага каледжа імя І.Салярцінскага па класе баяна юны музыка стаў працаваць у Сенненскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. З часам зацікавіўся фальклорам, стаў акампаніраваць народнаму калектыву «Вечарынка», заняўся традыцыйнымі беларускімі танцамі, захацеў вучыцца іграць на незвычайных музычных інструментах і не толькі беларускіх. Выпадкова знайшоў майстра з Варонежа, які займаецца вырабам індзейскіх флейт – пімакаў. Звязаўся з ім, зрабіў заказ. Паціху пачаў трэніравацца іграць на пімаке, паралельна – на духавым музычным інструменце калюке.  Загарэўся этнамузыкай. Захапіўся ёй  і сябар Германа – гітарыст Аляксандр Атрошкін. Пімак  плюс гітара – такое цудоўнае спалучэнне гукаў маглі пачуць слухачы на многіх мясцовых мерапрыемствах. У хлопцаў з’явілася пару кампазіцый (“Плач Рагнеды”, “Уходящая в закат”) уласнага сачынення, аднак сабраць аднадумцаў не змаглі. У перыяд творчага застою, як ен назваў той нялёгкі час, Герман пераключыўся на вакал. Выпадак прывеў на самабытны рэгіянальны свята-конкурс “Вялікая вясельніца” ў Расоны, дзе мультыінструменталісту параілі павучыцца іграць бразготкай па бубне. Гэта так спадабалася, што свае першыя прылады зрабіў уласнаручна. Пасля некалькіх месяцаў рэпетыцый з дапамогай гарманіста “Вечарынкі” Сяргея Пагарэльскага адыграў “Ходцаўскую кадрылю” клуба аматараў фальклору "Крывія" на канцэрце аграгарадка Ходцы. Відэазапіс выступлення праз інтэрнэт паглядзела мноства людзей. Пасля чаго Германа запрасілі пайграць на побытавых танцах у вёсцы Міхнавічы Гомельскай вобласці. У гэтай музычнай атмасферы ён адчуваў сябе, як рыба ў вадзе – так справа для душы стала справай жыцця.

 У хуткім часе стварыў гурт "Пан музыка". Зрабіць гэта было няпроста: не хапала ні людзей, ні вопыту, але больш – фінансавання. Прыходзілася купляць інструменты за свой кошт, у чымсьці сабе адмаўляў.  Але гурт існуе, у яго ўваходзяць 6 чалавек. “Прыйшоў “Пан музыка” – так вітаюць артысты перад выступленнем слухачоў. Іграюць выключна на традыцыйных інструментах. Выступаюць у нацыянальных касцюмах, увасабляючы глыбіню стагоддзяў, нашы карані.

 Сёлета на Міжнародным фестывале мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі "А музыкі граюць, граюць" гурт “Пан музыка” і асабіста Герман Бандарэнка сталі лаўрэатамі другой ступені.

 У марах таленавітага хлопца – заахвочваць дзецей займацца побытавымі танцамі, народным вакалам, іграць на народных музычных інструменах, захоўваючы нашу спадчыну. А яшчэ Герман хоча развіць дударскае майстэрства на Сенненшчыне.

 – Каб, напрыклад, на святы іграў не духавы аркестр, а дударскі гурт, некалькі скрыпак, барабаны з бубнамі, – падсумаваў Герман Бандарэнка, паказваючы вучнёўскую беларускую дуду, якую нядаўна купіў.

Ірына Хасанава.Фота аўтара.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ