Топ-100
Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

З чым літаратары Віцебшчыны паедуць у Слонім на Дзень беларускага пісьменства?



У Віцебскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі падведзены перадсвяточныя вынікі.

 

За год пасля мінулага Дня беларускага пісьменства шэраг майстроў слова папоўніў загадчык аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна Уладзімір Мажылоўскі, які на літаратурнай ніве шчыруе ў жанры прозы. Усяго ў творчым фарміраванні зараз 44 паэты, празаікі і драматургі.

Супольная літаратурная скарбонка за гэты перыяд стала больш важкай на 45 кніг. Самыя значныя намінаваліся на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі: вершаваны зборнік «Астравы існасці» Ігара Пракаповіча (Паставы), кнігі дзіцячых пісьменнікаў Галіны і Сяргея Трафімавых (Орша) з серыі «Рассказы Деда Природоведа» – «У кого нос лучше», «Чудеса из глины», «Про удивительные рога», «Загадки наших цветников» и «Букварь Оршанский – Буквар Аршанскі», выданне віцебскага публіцыста Валерыя Марчанкі (Віцебск) «Афганский разлом: истоки мирового терроризма», зборнік п’ес «Святло сярод ночы» Фёдара Палачаніна (Докшыцы).

У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» чакаецца выхад новай кнігі паэзіі старшыні абласнога аддзялення СПБ Тамары Красновай-Гусачэнка «Будем жить». Аўтар уганаравана ордэнам Францыска Скарыны, званнем «Витебчанин года». Званне ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі прысвоена Алесю Жыгунову з Глыбокага. Лаўрэатам і абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі сталі Святлана Якубоўская і Мікалай Гарбачоў з Лепеля, Галіна і Сяргей Трафімавы з Оршы, Віктар Карасёў з Ветрына Полацкага раёна.

На рахунку аддзялення – больш чым 650 творчых сустрэч аўтараў з чытачамі. Шмат робяць па прапагандзе айчыннага прыгожага пісьменства віцебскія паэты Вольга Русілка, Алена Крыклівец, Мікалай Намеснікаў, Ірына Радзіхоўская, полацкія Галіна Загурская, Мікалай Балдоўскі, іншыя літаратары Віцебшчыны.

Сёлета члены аддзялення ўдзельнічалі ў правядзенні дзевяці літаратурных конкурсаў, у тым ліку маладзёжнага «Души прекрасные порывы – 2019» у віцебскай гімназіі №3 імя
А. Пушкіна, самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў» у Лёзне, праекце-конкурсе «Бацькаўшчына светлая мая», прысвечанага Году малой радзімы, «Золотое перо Белой Руси», адборачнага тура на рэспубліканскі конкурс юныхчытальнікаў «Жываякласіка», вынікі якога будуць падведзены падчас Дня беларускага пісьменства, і іншых.

У сталіцы сёлетняга свята – Слоніме Гродзенскай вобласці – дэлегацыя аддзялення прадставіць чытачам свае новыя творы.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ