Достижения Витебщины
75 лет Великой Победы
ДОЖИНКИ В ВИТЕБСКЕ

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць паэтычную акцыю «Слова паэта – жыватворнае слова»



Небяспека, якую нясе каранавірус, прымушае змяніць фармат стасункаў. Добрае, бадзёрае слова дорыць пісьменніцкая суполка ўсім, хто мае патрэбу ў душэўным цяпле. На сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі з гэтай мэтай створана спецыяльная рубрыка.

Распачалі акцыю “Слова паэта – жыватворнае слова” паэты Віцебшчыны. Паводле слоў старшыні Віцебскага абласнога аддзялення Тамары Красновай-Гусачэнкі, літаратурныя старонкі ў абласных друкаваных выданнях для тутэйшых паэтаў – з’ява звыклая. Ды і чытачы з цікавасцю сочаць за кожным выхадам газеты з новай падборкай вершаў майстроў мастацкага слова. Запатрабаваны ў сацыяльных сетках і паэтычныя знаёмствы.

І вось новы паэтычны марафон, які пачынаецца з сімвалічных вершаваных радкоў Тамары Красновай-Гусачэнкі “Я жыву…” Падхопліваюць эстафету Алесь Жыгуноў, Вольга Русілка, Надзея Салодкая, Алена Крыклівец, Мікалай Намеснікаў, Ірына Радзіхоўская, Галіна Загурская, Мікалай Балдоўскі, Канстанцін Нілаў, Пётр Буганаў і інш. Кожны з аўтараў – са сваім светаўспрыманнем, гучыць філасофская, патрыятычная, любоўная лірыка.

Бясспрэчна, многім будзе цікава пазнаёміцца з творчасцю віцебскіх паэтаў, каб адчуць подых гэтай зямлі, здзейсніць своеасаблівае падарожжа па старажытным краі, зразумець душэўныя перажыванні яго жыхароў.

Марыя ЛІПЕНЬ, Мінск.

Фота з адкрытых крыніц.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ