Оршанский район перезагрузка
75 освобождения Беларуси
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Спектакль коласаўцаў «Сымон-музыка» адкрые фестываль нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску



Сёмы Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, які пройдзе ў Бабруйску Магілёўскай вобласці з 1 па 6 лістапада, адкрые спектакль коласаўцаў «Сымон-музыка».

«Сымон-музыка пастаўлены мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа Міхасём Краснабаевым па аднайменнай паэме народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.

– Гэта знакавая для нас пастаноўка, – гаворыць Міхась Краснабаеў. – Даўно ха-целі прадставіць менавіта яе на фестывалі нацыянальнай драматургіі, ботэма Коласа павінна гучаць на сцэне тэатра імя Коласа. Сам час нам падказвае рэпертуар.

Да ўдзелу ў фестывалі запрошаны прафесійныя тэатральныя калектывы, у тым ліку і замежныя. Адметна, што праграму складаюць выключна творы беларускіх аўтараў. Напрыклад, Камерны драматычны тэатр з Волагды (Расія) пакажа пастаноўку «Серэнада над далінай» па аповесці Васіля Быкава. У конкурснай праграме «Спектакль тэатра драмы» прымуць удзел 12 спектакляў з 11 тэатраў. Творчая лабараторыя садзейнічае пошуку новых таленавітых аўтараў у розных жанрах тэатральнага мастацтва, папулярызацыі твораў айчынных драматургаў, пашырэнню рэпертуарнай палітры тэатраў.

У фестывалі прымуць удзел тэатры Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі.

Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ