Оршанский район перезагрузка
75 лет Победы
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Лица будущего

Руская мова па QR-кодах: як настаўніца з Міёрскага раёна ўжывае інтэрнэт-тэхналогіі ў адукацыйных мэтах?



Напэўна, не ўсім гарадскім школьнікам пашанцавала мець такую настаўніцу, як Анжэла Кабяк. У сельскім краі ды яшчэ ў яго глыбінцы, паблізу Ельні амаль на граніцы з Шаркаўшчынскім раёнам яна вучыць дзяцей рускай мове і літаратуры. Прычым не толькі па класічнай методыцы, а ўсё шырэй з выкарыстаннем сучасных інтэрнэт-тэхналогій, у тым ліку з дапамогай QR-кодаў. І гэта не адзіная інавацыя ў арсенале маладой настаўніцы. Інтэрактыўная дошка, ноўтбук, мабільныя тэлефоны, спецыяльныя карткі ідуць у ход пры тлумачэнні матэрыялу і праверцы яго засваення. З дапамогай іх Анжэла Юр’еўна даведваецца, як яе вучні зразумелі тэму.

А для калег яна праводзіць семінары і індывідуальныя заняткі, заклікае ісці ў нагу з часам ў навучанні школьнікаў. У снежні, напрыклад, аддзел па адукацыі райвыканкама арганізаваў для настаўнікаў раёна ў Сіцькоўскай яслях-садзе – базавай школе метадычнае пасяджэнне, на якім інфармацыйным тэхналогіям вучыла прысутных Анжэла Юр’еўна.

Анжэла Кабяк кажа, што сёння кожны школьнік імкнецца асвоіць магчымасці інтэрнэту. Такой была і яна. Таму, калі сама прыйшла працаваць у школу, адназначна ведала: каб вучням было цікава на ўроку, трэба пераходзіць на сучасныя метады выкладання, візуалізаваць тое, пра што гаворыш.

– Існуе шмат дыстанцыйных пляцовак навучання – платных і бясплатных. У інтэрнэце багата аб’яў пра навучальныя курсы. Выбірай, што табе больш падыходзіць. Асабіста я працягваю вучыцца такім чынам. На канікулах, па выхадных і, вядома, за свае грошы, – расказала Анжэла Юр’еўна. – Толькі матэрыяльныя затраты потым вяртаюцца прэміямі, якімі заахвочвае дырэктар у выпадку поспеху выхаванцаў на розных конкурсах, алімпіядах.

А ўдзельнікаў і пераможцаў самых розных конкурсаў настаўніца за 7 гадоў работы ў школе выхавала не адзін дзясятак. І сама летась стала другім прызёрам у абласным конкурсе педагогаў «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт». Зараз рыхтуецца даць урок літаратуры ў міёрскай СШ №2 у рамках праграмы конкурсу «Настаўнік года».

– Анжэла Юр’еўна для многіх прыклад прафесійнага росту, адданасці справе, стылю жыцця, – малявала партрэт падначаленай дырэктар Аксана Шараг.

– Яна – выпускніца нашай школы. Цяпер жыве ў Дзісне, але месца працы не мяняе. У цёплую пару на работу дабіраецца на веласіпедзе. Магчыма, таму стройная, спартыўная, член школьных каманд на спартакіядах, турзлётах. Спявае ў самадзейным калектыве. Ніколі не цураецца грамадскіх абавязкаў і работы на прышкольным участку. Яе кветнік ля школы – адзін з самых прыгожых. Летам працуе ў аздараўленчым лагеры выхавальніцай, пры неабходнасці замяняе настаўніка фізічнай культуры. Адным словам – адказная, добразычлівая, яе не трэба кантраляваць, накіроўваць, падказваць.

– Для самаразвіцця, самаўдасканалення сёння ёсць шырокія магчымасці нават у глыбінцы. Трэба толькі хацець гэтага, – падкрэсліла Анжэла Кабяк.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ