Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

У Чашніцкім раёне адкрылі крыніцу ў гонар Васіля Цяпінскага

Непадалёк ад вёскі Цяпіна ля дарогі Лепель — Орша Чашніцкага раёна адкрылі крыніцу ў гонар Васіля Цяпінскага.

 Энтузіясты вырашылі ўвекавечыць памяць пра знакамітага земляка, асветніка і гуманіста – аднавіць крыніцу і назваць яго іменем. Дружна наводзілі парадак на тэрыторыі значнага для чашнічан месца людзі розных прафесій: настаўнікі, прадстаўнікі раённай улады, работнікі культуры, ваеннага камісарыята, мясцовых сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў. Свой унёсак зрабіў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Мартынаў. Значную дапамогу аказалі Чашніцкае дзяржпаліва, Цяпінская дзіцячы сад-сярэдняя школа, Чашніцкае лясніцтва, індывідуальныя прадпрымальнікі.

 Удзельнікі выклалі каменнем выток вады з крынічкі, паставілі драўлянага жураўля ля калодзежа, ахінулі яго зрубам, усталявалі альтанкі, лаўкі, указальнік пры дарозе.

 Асвяціў крыніцу і прачытаў малітву благачынны цэркваў Чашніцкай акругі, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподня Уладзімір Каляда.

Фота з адкрытых крыніц


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ