Топ-100
Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
Дажинки 2019 Браслав

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

21 аб’ект узводзіцца і праектуецца ў Міёрскім раёне. Сярод іх 40-кватэрны дом, металапракатны завод і дзіцячы сад



Узвядзенне 40-кватэрнага дома ў Міёрах знаходзіцца пад пастаянным кантролем мясцовай улады. Яго неабходна здаць у снежні. Часу засталося не так многа, што прымушае спяшацца муляраў ПМК-55. Наваселля з нецярпеннем чакаюць больш за два дзясяткі шматдзетных сем’яў, многія іншыя гараджане, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

 

– Калектыў ПМК-55 стараецца ўкладвацца ў графікі, не мець нараканняў на якасць, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч. – Канкурэнтаў у іх хапае. Па аб’ёмах будаўніча-мантажных работ і інвестыцыях у асноўны капітал Міёрскі раён у Віцебскай вобласці на другім месцы пасля Аршанскага. У нас узводзіцца і праектуецца 21 аб’ект. Самы значны сярод іх – металапракатны завод, на якім занята каля 600 будаўнікоў і мантажнікаў з айчынных і замежных фірм.

Актыўна вядзецца ў раёне і індывідуальнае будаўніцтва. Пад яго выдзелена 159 участкаў. Капітальным рамонтам дамоў і падрыхтоўкай цеплавых сетак да зімы займаецца УП ЖКГ. Сваімі сіламі рамантуе малочнатаварную ферму ААТ “Мікалаёўскі”, шэраг гаспадарак самі ці пры дапамозе падрадчыкаў рамантуюць і будуюць сянажныя траншэі.

Чакаецца, што ўжо ў гэтым месяцы экспертыза дасць заключэнне па праектна-каштарыснай дакументацыі на раённую паліклініку і сёлета пад яе будзе закладзены фундамент.

Сабраны зыходныя дадзеныя на ўзвядзенне ў райцэнтры дзіцячага сада на 200 месцаў. Ужо вядома арганізацыя, якая будзе распрацоўваць яго праект, – Наваполацкі філіял праектнага інстытута «Віцебскграмадзянпраект». У стадыі распрацоўкі яшчэ адзін 40-кватэрны дом у райцэнтры, 9-кватэрны дом будзе ўзведзены ў Дзісне.

Праектуюцца ачысныя збудаванні для Міёр і пасёлка ЛВДС у Дзісне, а ў Новым Пагосце – станцыя абезжалезвання. Жыллё для сваіх работнікаў працягне ўзводзіць металапракатны завод.

Спецыяльная нямецкая арганізацыя будзе распрацоўваць праектную дакументацыю, а затым узводзіць у Міёрах кардыялагічны цэнтр, пляцоўка для якога ўжо выбрана. На менш значных аб’ектах падрадчыкам выступіць “Полацксельбуд”.

– Таму нашы будаўнікі без работы не застануцца, – упэўнены Леанід Іванавіч. — Наяўнасць будоўлі – адна з асноўных прыкмет развіцця рэгіёна.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ