Топ-100
21.08.2019Курсы валют НБРБ: 2.0584 2.2803 3.0864

Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
Дажинки 2019 Браслав

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Як 116-гадовы стары за зямлю судзіўся



Як 116-гадовы стары за зямлю судзіўся. Пра гэта 25 сакавіка 1925 года напісала віцебская акруговая газета “Заря Запада”.

Тарас Агеевіч Кавалеўскі 19 сакавіка 1925-га ў суправаджэнні двух супрацоўнікаў Дома селяніна прыйшоў у Віцебскі акруговы выканкам. На першы погляд яму было не больш за 70 гадоў. “Маршчын няшмат, маленькі, худзенькі, вочы хоць і пабляклыя, але весела азіраецца вакол”, – паведамляў карэспандэнт.

З гутаркі журналісты даведаліся, што стары нарадзіўся зімой 1809 года. Гэта значыла, што Тарасу Кавалеўскаму тады было 116 гадоў! Жыў ён у вёсцы Краснае Сяло, што каля Расны ў Сенненскім раёне. У Віцебск прыйшоў пешшу, пераадолеўшы амаль 90 км, у старэнькім зіпуне і анучах на босую нагу. У горад яго прывяла судовая справа. Вырашыў Тарас судзіцца за зямлю з жонкай памерлага сына. Жанчына зноў выйшла замуж, і стары адчуў сябе лішнім у яе доме. Таму збіраўся вылучыць свой надзел, каб пайсці да старэйшага сына.

Гаварыў Тарас Кавалеўскі на чыстай беларускай мове. Шмат чаго распавёў моладзі пра прыгоннае жыццё і паноў, як раней працаваў на земскага начальніка, які любіў здзеквацца з мужыкоў і часта лупцаваў Тараса.

Сенненскі доўгажыхар быў вельмі задаволены прыёмам, які яму аказалі ў Доме селяніна. Яго добра кармілі, звадзілі ў тэатр на спектакль “Кажан”. Пастаноўка Тарасу Агеевічу спадабалася, але больш уражанняў пакінула кіно. “Шмат я таматкі наглядзеўся, дружы вы мае”, – смяяўся стары.

На жаль, невядома, як склаўся далейшы лёс Тараса Кавалеўскага. Ці шмат ён пражыў пасля, ці адсудзіў зямлю ў нявесткі? Мабыць, на Сенненшчыне засталіся яго сваякі.

Сяргей Марціновіч, галоўны захавальнік фондаў Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

Подписка на новости

Подпишитесь и будете в курсе выхода новых новостей на нашем сайте