Достижения Витебщины
75 лет Великой Победы
ДОЖИНКИ В ВИТЕБСКЕ

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Католікі Віцебшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях у Будславе



У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня на дарогах, якія вядуць да Будслава, звычайна ажыўлена. З розных куточкаў нашай краіны ў нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай накіроўваюцца пілігрымы. Гэтай традыцыі амаль 30 гадоў. І сёлета, нягледзячы на пандэмію, рушылі католікі Віцебшчыны ў гэта святое месца на розных відах транспарту. Напэўна, не было раёна, які не меў сваіх прадстаўнікоў на гэтым вялікім фэсце. 27 чэрвеня, напрыклад, некалькі пілігрымаў адправіліся ў дарогу з Браслава.

Пабывалі на ўрачыстасцях у Будславе і пастаўчане. Група моладзі за адзін дзень пераадолела на веласіпедах больш за 80 кіламетраў.

— Мы неаднойчы ездзілі ў Будслаў з бацькамі, удзельнічалі ў пешых пілігрымках, — расказаў Мацвей Цалко. – Сёлета вырашылі паспрабаваць дабрацца самі на веласіпедах. Эмоцыі зашкальваюць! У Мядзеле да нас далучыліся яшчэ двое пастаўчан. Не перадаць словамі, якую радасць адчулі, калі ўбачылі вежы будслаўскага касцёла.

— Цяжка падлічыць, колькі разоў я быў у Будславе, — падзяліўся ўражаннямі яшчэ адзін пастаўскі пілігрым Віталій Улыбін. — Люблю пешыя пілігрымкі. Сёлета эпідэміялагічная сітуацыя змяніла фармат фэсту. Але сэрца падказвала: трэба ехаць.

Маці Божая з любоўю туліла ўсіх да сябе. Гэта падкрэсліў на адной са святых імшаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

– Будслаў нібы магніт прыцягвае да сябе розных людзей, прычым не толькі вернікаў. Тут адчуваецца незвычайная атмасфера, прасякнутая Божай любоўю, у якую так хочацца акунуцца, – сказаў ён. – Эпідэмія каранавіруса стала для нас выпрабаваннем, нагодаю перагледзець жыццё, каб паставіць на першае месца сапраўдныя каштоўнасці, сярод якіх самая галоўная – любоў. Яна ўмацоўвае кожнага чалавека і робіць яго па-сапраўднаму шчаслівым.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ