Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Ледніковы перыяд і метэарытны дождж: у дзіцячым садзе №3 Браслава з’явілася інтэрактыўная пясочніца

У Браславе ёсць інтэрактыўная пясочніца, якіх толькі тры ў рэспубліцы. Дзятва не можа дачакацца, пакуль іх настаўніца Вольга Пятушка націсне на панэлі патрэбныя кнопкі, і па пяску пацякуць рэчкі, разальецца возера ці запырхаюць матылькі. Яны запускаюць рукі ў пясок і пачынаюць будаваць замкі, пракладваць рэчышчы, насыпаць горы. Цуда-пясочніца, якая нядаўна з’явілася ў дзіцячым садзе №3 Браслава, стала любімым месцам для заняткаў хлопчыкаў і дзяўчынак. Пакуль у асноўным для тых, хто мае цяжкія парушэнні мовы, адставанні ад аднагодкаў у развіцці.

– Спецыяльная праграма ўключае 20 рэжымаў: «ландшафт», «акіян», «ледніковы перыяд», «тапаграфія», «сафары», «галаваломкі»… Кожны з іх адлюстроўваецца на пяску, дзе нібыта з’яўляюцца горы, мора, неба, растуць дрэвы, ажываюць жывёлы, – расказвае настаўнік-дэфектолаг Вольга Пятушка. – Дзеці ўласнымі рукамі могуць выклікаць тарнада, змяніць пару года, запусціць метэарытны дождж. Так сучасныя тэхналогіі ў сферы дадатковай рэальнасці надаюць звычайнай дзіцячай пясочніцы новае вымярэнне і прызначэнне, развіваюць маторыку, увагу, памяць, хуткасць рэакцый, вучаць кантраляваць эмоцыі. Тое, што адбываецца на інтэрактыўнай пляцоўцы, дзеці ўспрымаюць як рэальнасць.

Не толькі выхаванцы, але і спецыялісты дашкольнай установы радуюцца набытку, з дапамогай якога працэс навучання стаў больш цікавым.

 Дарэчы, такія інтэрактыўныя пясочніцы, гавораць у дзіцячым садзе, пакуль ёсць толькі ў трох дашкольных установах краіны – у Мінску, Салігорску, а цяпер дзякуючы “Дажынкам” – і ў Браславе.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ .


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ