Топ-100
Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
Дажинки 2019 Браслав

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

У Паставах з’явіўся сацыяльны пункт рэабілітацыі дзе можна ўмацаваць сваё здароўе і адсвяткаваць дзень нараджэння



У Паставах з’явіўся сацыяльны пункт рэабілітацыі грамадзян. Новую службу адкрыў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які адрамантаваў трэці пустуючы паверх будынка райбыткамбіната, аснасціў яго абсталяваннем і стварыў першую ў сваёй сістэме ў рэспубліцы службу спорту, рэабілітацыі і баўлення вольнага часу. Тры яго аддзяленні служаць рэалізацыі задумы, якую, як расказвае дырэктар ТЦСАНа Дзіяна Пякарская, дапамаглі ажыццявіць райвыканкам і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, а таксама сацыяльныя партнёры – працоўныя калектывы і фонд “Сафія”.

 

У дзіцячым аддзяленні ўстаноўлены надзіманы трэнажор для маленькіх наведвальнікаў. У ім можна паскакаць, як на батуце, з’ехаць з горкі, пакідаць мяч у кальцо. Тут жа адпаведна ўзросту – трэнажоры, манеж, столік з пазламі і кніжкамі і персанальны трэнер. Ён не толькі вучыць дзятву фізічным практыкаванням, але і можа быць аніматарам на час, пакуль мамачкі заняты сваімі трэніроўкамі.

Двухгадовы Міша адным з першых асвойваў пад наглядам Ганны Купрэвіч новую для сябе прастору. Трэнер вучыла малога трапна кідаць мяч, пасля чаго перайшла на трэнажоры для ўмацавання ног.

У зале для дарослых пачыналіся заняткі па дыхальнай гімнастыцы з элементамі ёгі. Пасля 18:00 наведвальнікаў звычайна большае. Зала працуе з 8:00 да 20:00.

Адна з актыўных наведвальніц Таццяна радавалася новай магчымасці ўмацаваць сваё здароўе. Гэта цудоўнае месца, сцвярджала яна, дзе створаны ўмовы, каб падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме.

Сацыяльны пункт адкрыты для пажылых людзей, шматдзетных і малазабяспечаных, няпоўных і апякунскіх сем’яў. Па рашэнні райвыканкама яго паслугамі могуць карыстацца і тыя сем’і, у якіх ёсць дзеці да 18 гадоў. Аплата – па сацыяльных цэнах, ёсць і зніжкі за абанемент.

Пункт не проста так названы рэабілітацыйным, тлумачыць Дзіяна Іванаўна. Яго супрацоўнікі дзейнічаюць па рэкамендацыях медыкаў. У цэлым жа імкнуліся прадугледзець шырокі аспект паслуг, каб кожны наведвальнік меў магчымасць знайсці занятак па сілах і інтарэсах.

Таксама тут у асобным памяшканні абсталявалі абедзенную залу з поўным наборам посуду, мікрахвалевай печчу, чайнікам. Пры жаданні можна адсвяткаваць дзень нараджэння, заказаць забавы для дзятвы. Ёсць і караоке, таму адпачыць, пагутарыць за сталом ёсць магчымасць і ў членаў аматарскіх аб’яднанняў.

Фота Аляксандра Азерскага


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ