Топ-100
Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

“Уладары вёскі”, альбо Як маладая сям’я Собаль будуе ўласны дом у Пастаўскім раёне



На нядаўніх абласных спаборніцтвах маладых сем’яў “Уладар вёскі” сям’я Собаль з Пастаўшчыны стала другой. У раёне гэтаму не здзівіліся, бо на мясцовых спаборніцтвах двойчы яе прызнавалі лепшай. Таленавітыя, крэатыўныя Андрэй і Надзея з дзвюма дочкамі з лёгкасцю выконвалі заданні.

Маладая сям’я жыве ў Юньках толькі год. Яшчэ ўладкоўвае быт, расшырае плошчу.

– Пра свой дом марылі з мужам з першага дня сумеснага жыцця, – расказала Надзея. – Андрэй ездзіў па наваколлі, прыглядаўся да таго, што гаспадары выстаўлялі на продаж. Але то ў нас не хапала грошай на пакупку, то не падыходзіла месца. Аднойчы Андрэй заехаў у Юнькаўскі сельвыканкам, там яму і падказалі адрас дома, які спадабаўся.

Каб паскорыць наваселле, Андрэй праводзіў у Юньках увесь свой вольны час. Якім раней быў дом, цяпер можна меркаваць толькі па кавалку сцяны. Бярвенні, між якімі праглядвае мох, – як старая карціна ля ложка гаспадароў. Яркімі плямамі на ёй вылучаюцца партрэты членаў сям’і і дыплом ад арганізатараў конурсу “Уладар вёскі”.

– Гэта месца яшчэ не закончана, – патлумачыў Андрэй. —Дапрапрацую з часам. А пакінуў гэтыя таўшчэзныя бярвенні для таго, каб былі нам з жонкай, а калі падрастуць, і нашым дочкам пастаянным напамінам пра тое, што свой дом – сапраўды крэпасць, і будаваць яе належыць надзейна, на вякі.

Тое, што дом уладкоўваецца з любоўю, сваімі рукамі, адчувалася па многіх прыкметах.

– Андрэй не можа без працы,– сказала Надзея. — Пастаянна штосьці майструе. Паглядзіце, якую ладную альтанку зрабіў. Дабудаваў два паверхі другой паловы дома. Там будзе прасторная кухня, а пакуль маленькая. Таму я вымушана, напрыклад, гародніну для перапрацоўкі рыхтаваць у альтанцы.

– Папрасіце, каб паказала запасы, – з усмешкай зрэагаваў на заўвагу жонкі Андрэй. – Напэўна, хопіць на зіму ўсім жыхарам нашай вуліцы. Дзясяткі слоікаў кансерваванай гародніны ледзь памяшчаюцца ў кладоўцы. А да іх сушаныя і салёныя грыбы, свае рыбныя кансервы.

У станочніка лясгаса і памочніка выхавацеля дзіцячага сада даходы невялікія. Усе грошы ўкладваюць у будоўлю. І калі б Андрэй і Надзея не былі добрымі гаспадарамі, наўрад ці мелі б дом, у якім ёсць усё патрэбнае для жыцця. Нядаўна, напрыклад, Надзея з’ездзіла па журавіны да сястры ў Обаль, там набрала 6 вёдзер карысных ягад, частку з якіх прадала.

– Купіла тое-сёе дзецям, заплаціла за падручнікі. Старэйшая дачка Ева пайшла ў першы клас, – раскрыла дэталі хатняй бухгалтэрыі гаспадыня.

Яна трымае курэй, хоча завесці трусоў, гаспадар думае пра парасят.

Пашырэнне падсобнай гаспадаркі – дзень заўтрашні. А пакуль свой стол абагачаюць гароднінай, ягадамі, грыбамі ды рыбай, якія могуць здабыць самі. Паход ў лес ці на возера пераўтвараюць у захапляльную вандроўку, калі гульня спалучаецца з карыснай працай, якую і самі, і дочкі робяць з задавальненнем.

І Андрэй, і Надзя працавітыя, іх дзяўчынкі выхаваныя, сям’я дружная… Пакуль мы размаўлялі, пад строгім бацькоўскім поглядам Ева церпяліва чакала заканчэння размовы, перажывала, што з-за сямейнага фотаздымка спозніцца на ўрок.

Соня ж, прытуліўшыся да пляча бацькі, задрамала. Сям’я рана пакідае хату. Першым ад’язджае Андрэй. Услед у 7 гадзін выходзіць на работу і забірае з сабой дачок Надзея. Выспацца яны могуць толькі ў выхадныя.

У вёсцы нічога не ўтоіш нават за тоўстымі сценамі дома. І калі маладую сям’ю Собаль прынялі, адносяцца з павагай, значыць яна гэтага заслугоўвае.

Фота Тамары Пашкевіч.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ