Топ-100
18.08.2019Курсы валют НБРБ: 2.047 2.2714 3.1033

Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
Дажинки 2019 Браслав

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Официально

Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк падчас рабочай паездкі наведаў ААТ “Паставымэбля”



Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк падчас рабочай паездкі наведаў ААТ “Паставымэбля”, дзе правёў прыём грамадзян. На сустрэчы былі ўзняты разнапланавыя пытанні – ад пошуку нядобрасумленных пакупнікоў прадукцыі прадпрыемства і спагнання з іх доўгу да пашырэння льгот на будаўніцтва жылля для маладых сем’яў.

Кіраўнік ведамства патлумачыў  нормы дзеючага заканадаўства па гэтых праблемах і прапанаваў аптымальныя шляхі іх вырашэння. Пракурору ж Пастаўскага раёна даручыў дэталёва вывучыць сітуацыю па спагнанні дэбіторскай запазычанасці і даць прававую ацэнку дзеянням кіраўніка прадпрыемства-даўжніка.

Аляксандра Канюка таксама цікавіла работа пастаўскіх горадаўтваральных прадпрыемстваў, да якіх належыць і ААТ “Паставымэбля”. Яго дырэктар  Сяргей Лацецкі  пазнаёміў  Генпракурора  з вытворчым працэсам і прадукцыяй таварыства. Многае з убачанага яго прыемна ўразіла, і ў першую чаргу якасць, дызайнерскае афармленне і шматфункцыянальнасць мэблі.

Гэтыя параметры высока ацэньваюць і пакупнікі. Прадукцыю ААТ з ахвотай набываюць навучальныя ўстановы, гасцініцы і інтэрнаты, сталовыя і офісы, жыхары Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Ліпень – месяц для калектыву напружаны. Ідзе адгрузка абсталявання для школ па ўсёй рэспубліцы. Ёсць заказы на пастаўкі ў Германію, Казахстан, Расію, краіны Прыбалтыкі, таму работа арганізавана ў дзве змены. Збіраць мэблю для навучальных устаноў работнікам прадпрыемства дапамагае моладзевы будатрад.

Другой кропкай, якую наведаў Аляксандр Канюк, было прыватнае прадпрыемства  “Пастаўскі мэблевы цэнтр”. Знаёмства з ім пачалося з цэха па вырабе паркетнай дошкі. Тэхналогіі, матэрыялы, аўтаматычныя лініі, якія тут выкарыстоўваюць, адпавядаюць сучасным патрабаванням. Заснавальнік мэблевага цэнтра Анатоль Бабічаў падкрэсліў, што без гэтага не прабіцца на сусветны рынак.

Маркетынгавая служба знайшла для “Пастаўскага мэблевага цэнтра” спажыўцоў  па ўсім свеце. Канада, Італія, Германія, Расія – далёка не поўны пералік краін, куды калектыў адгружае прадукцыю, якая адпавядае патрабаванням замежных пакупнікоў па ўсіх параметрах. Цяпер цэх  працуе над выкананнем заказа  аднаго з маскоўскіх жылых комплексаў, для насцілу падлогі ў якім патрабуецца 18 тыс. кв. м паркету.

Анатоль Бабічаў правёў госця по цэху, паказаў, як робіцца і збіраецца ў адно палатно паркетная дошка, якія колеры найбольш запатрабаваныя сёння. Пазней гэтак  жа падрабязна пазнаёміў і з вытворчасцю па вырабе дзвярэй.

На пытанні журналістаў пра ўражанне пра горад і прадпрыемствы Аляксандр  Канюк  адказаў, што візітам задаволены. Па сваіх службовых абавязках ён абавязаны ведаць, як працуюць арганізацыі, з якімі праблемамі сутыкаюцца і, вядома, як жывуць людзі. Пракуратура – менавіта такі орган, які павінен дапамагаць вытворцам і насельніцтву знаходзіць выхад са складаных сітуацый.

Фота Тамары Пашкевіч.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

Подписка на новости

Подпишитесь и будете в курсе выхода новых новостей на нашем сайте