Топ-100
21.08.2019Курсы валют НБРБ: 2.0584 2.2803 3.0864

Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
Дажинки 2019 Браслав

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Официально

Пытаннi прыватызацыі і будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай задалi жыхары Міёршчыны падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам»



Падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» да кіраўніка дзяржавы звярнуліся два жыхары Міёршчыны па пытаннях прыватызацыі і будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай.

У сям’і са Слабады чацвёра дзяцей, двое з якіх непаўналетнія, а малодшы — з асаблівасцямі развіцця. Муж і жонка хочуць прыватызаваць дом і пабудаваць кватэру ў райцэнтры. Патрэбу ў пераездзе з вёскі ў горад тлумачылі тым, што малодшаму сыну неабходна наведваць Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, які знаходзіцца ў Міёрах. Цяпер жывуць у доме, які належыць ААТ «Гвардзейскі». З 2015 года імкнуліся яго прыватызаваць, аднак дазволу ад кіраўніка не атрымалі. У сувязі з тым, што ААТ «Гвардзейскі» знаходзіцца ў стадыі далучэння да ААТ «Узмёнскі край», пытанне прыватызацыі жылля, патлумачылі ў райвыканкаме, будзе вывучана дадаткова.

Паколькі сям’я са сваімі праблемамі нікуды раней не звярталася, таму і не стаяла ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Па рэкамендацыі спецыялістаў аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама жыхарка Слабады цяпер звярнулася з заявай ва Узмёнскі сельвыканкам, каб стаць на адпаведны ўлік, і збірае для гэтага неабходныя дакументы.

 Сям’ю, якая выхоўвае дзіця-інваліда, уключаць у раённыя спісы на пазачарговае атрыманне аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў. Сёлета ў райцэнтры ўзводзіцца 40-кватэрны дом. Аднак у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам сям’я збіраецца скарыстаць льготы ў 2020 годзе, калі ў райцэнтры плануецца будаўніцтва чарговага аналагічнага дома.

Сям’я з вёскі Пестуны, дзе трое дзяцей, адзін з якіх з асаблівасцямі развіцця, а маці інвалід ІІ групы па зроку, таксама ў райвыканкам не звярталася, таму і не стаяла на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На падставе пададзенай заявы Міёрскі сельвыканкам ажыццявіў працэдуру і 18 сакавіка прыняў адпаведнае рашэнне. Вяскоўцы будуць узводзіць двухпакаёвую кватэру ў горадзе з выкарыстаннем сродкаў дзяржпадтрымкі.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

Подписка на новости

Подпишитесь и будете в курсе выхода новых новостей на нашем сайте