Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
ВЫБОРЫ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ - 2020

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Официально

Владимир Андрейченко поблагодарил докшицких медиков за высокий профессионализм в борьбе с COVID-19



Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў медыкам за работу ў перыяд пад’ёму захворвальнасці на COVID-19. Пра гэта спікер беларускага парламента заявіў падчас сустрэчы з калектывамцэнтральнай раённай бальніцы ў Докшыцах.

Уладзімір Паўлавіч ад-значыў адладжаныя дзеянні і высокі прафесіяналізм урачоў, усяго медыцынскага персаналу, якія дазволілі не дапусціць сур’ёзнай успышкі інфекцыі.

– Беларусь выбрала свой шлях у барацьбе з каранавірусам, – зазначыў ён. – Краіна пазбегнула жорсткага каранціну, не была закрыта мяжа. Дзякуючы правільнаму балансу прафілактычных і лячэбных мер удалося не толькі прайсці гэты складаны этап, але і паступова знізіць захворвальнасць. У гэтым не апошнюю ролю адыграла і сацыяльная палітыка, якая заключалася ў захаванні інфекцыйных аддзяленняў і стварэнні патрэбнага ложкавага фонду. На асаблівым кантролі былі дамы-інтэрнаты, у якіх пражываюць пажылыя людзі. Іх, а таксама аддзяленняў кругласутачнага знаходжання ў краіне значыцца 153. На сённяшні дзень там знаходзіцца 22 тыс. чалавек, з якіх 5200 – ляжачыя. Іх абслугоўваюць 15 тыс. чалавек. Дзякуючы таму, што персанал вельмі адказна аднёсся да выканання сваіх службовых абавязкаў, а людзі жылі і працавалі ў вахтавым рэжыме па два тыдні, удалося не дапусціць успышкі COVID-19.

Тым не менш расслабляцца нельга, падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. У свеце не выключана другая хваля хваробы, таму важна берагчы здароўе сваё і блізкіх. Па-ранейшаму захоўваць масачны рэжым і дыстанцыйны, не забывацца пра гігіену.

– У будучым, спадзяёмся, будзе распрацавана вакцына ад каранавіруса, – адзначыў спікер. – Яе іспыты ўжо завершаны ў Расіі і Вялікабрытаніі. У Беларусі таксама створана міжведамасная рабочая група на базе Акадэміі навук, у якую ўвайшлі вядучыя вучоныя.

Уладзімір Андрэйчанка ўручыў удзячнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь урачам-тэрапеўтам ЦРБ Наталлі Чумак, Людміле Захарэвіч і медсястры Наталлі Пятніца.

Падчас сустрэчы Уладзімір Паўлавіч засяродзіў увагу на тых станоўчых зрухах, якія адбыліся ў сацыяльнай сферы Докшыцкага раёна. У прыватнасці, ён нагадаў пра дзейнасць водна-аздараўленчага цэнтра, пра будаўніцтва стаматалагічнай паліклінікі, пра рамонт у аддзяленнях бальніцы, які падыходзіць да завяршэння і ў паліклініцы. Будуюцца шматпавярховікі і праводзіцца добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Бягомль.

У гэты дзень Уладзімір Паўлавіч сустрэўся з калектывамі  сярэдняй школы №1 Докшыц, Крулеўшчынскай СШ. Пры на-
ведванні апошняй дэпутат па-
абяцаў пасадзейнічаць у капітальным рамонце будынка, якому ўжо пяцьдзясят гадоў. Звярнуў увагу на тое, што і ў самім аграгарадку трэба неадкладна рамантаваць вулічна-дарожную сетку, а таксама актыўна праводзіць добраўпарадкаванне.

Старшыня Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у нарадзе з актывам раёна, дзе разглядалася сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў першым паўгоддзі 2020 года.

– За гэты перыяд забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў, у тым ліку па экспарце тавараў, стварэнні новых рабочых месцаў, узроўню заработнай платы, – паведаміў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак. –  Прамысловыя арганізацыі працуюць прыбыткова. За пяць месяцаў атрымана 659 тысяч рублёў прыбытку, што ў тры разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

За першае паўгоддзе выпушчана валавой прадукцыі на суму 15,7 мільёна рублёў.

Гаспадаркі раёна першымі ў вобласці завяршылі пасяўную кампанію, і на сённяшні дзень сфарміраваны добры ўраджай.

Абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база. Так, ААТ «Бягомльскае» набыло 17 адзінак сучаснай тэхнікі. У ААТ «Барсучанка» і ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» плануецца закупіць прэс-абмотчыкі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ, Докшыцы. Фота А. ВАРАНКОВІЧА.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ