21.02.2018

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search
Search - K2

Ретропроекты

Рэкордныя надоі ў 3 тыс. кг малака ад каровы, ранішнік у савецкім дзіцячым садзе, цеплаход «Наваполацк». Пра што яшчэ пісалі абласныя газеты «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова» (выдавалася з 1991-га) у першых нумарах 1946-га, 1958-га, 1970-га, 1982-га, 1994-га, 2006-га, сімвалам якіх быў Сабака?
Comments

У мінулым выпуску «Рэтраспектывы» мы расказвалі пра віцебскі мікрараён Рагатка. Тады з будынка СШ №2 ракурс на старой фатаграфіі быў скіраваны на рог праспектаў Маскоўскі і Чарняхоўскага, дзе знаходзіцца цяперашні рэстаран «Журавінка». Сёння – погляд на саму школу (1) з аднаго з паверхаў дома, вядомага лозунгам на даху – «Подзвіг савецкага народа бессмяротны». Ён пачынаў узводзіцца ў сярэдзіне 1960-х па перадавой тэхналогіі буйнапанэльнага будаўніцтва і быў першым у Віцебску жылым домам з ліфтам і смеццеправодам. На пярэднім плане мы бачым тагачасную друкарню (2) з гаспадарчым дваром. Побач – частка тэрыторыі ДТСААФ (3), дзе была аўтамоташкола. Навучэнцы ў асноўным трэніраваліся на трафейных аўтамабілях і матацыклах. Ветэран добраахвотнага таварыства Мікалай Вялюга згадвае, што тады структуру ўзначальваў генерал-маёр у адстаўцы Аляксандр Бялоў, які хадзіў у шынялі без пагонаў. У 1962 годзе пачала дзейнічаць школа юнага мотагоншчыка, на практычныя заняткі выязджалі ў парк Мазурына. Трэнерамі былі Пётр Башнёў і Валерый Сухамлінаў. На арганізацыйны збор завіталі 300 хлопцаў, што жылі ў наваколлі. З іх засталося 6 – 7 чалавек, якія ў далейшым сталі прафесіяналамі – майстрамі спорту СССР і трэнерамі, у тым ліку і Мікалай Вялюга.
Comments

Адной з адметнасцяў Паставаў з’яўляецца велічны палац Тызенгаўзаў, у якім зараз месціцца раённая бальніца. Колькі гадоў таму пры падтрымцы Еўрапейскага саюза ў яе сутарэннях была створана цікавая экспазіцыя, з якой мяне пазнаёміла старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Таццяна Гарошка. Адзін з гістарычных фактаў, асветленых тут, прыцягнуў маю ўвагу.
Comments

Падарожны, які трапляе першы раз у Паставы, не можа не адчуць асаблівы каларыт цэнтральнай плошчы. І гэтаму ёсць тлумачэнне: далёка не кожны беларускі горад можа пахваліцца тым, што ў ім захавалася забудова XVIII стагоддзя.
Comments

Для пастаяннай рубрыкі «Рэтраспектыва» наша калега, былы адказны сакратар абласной газеты «Народнае слова» Лідзія Піменава, прапанавала кампазіцыю з шасці фотаздымкаў, зробленых жыхаром Віцебска Леанідам Хліманавым не раней за 1965 год. Яе ўнікальнасць і каштоўнасць у тым, што мы можам пабачыць адзіную панараму тагачаснага Задзвіння ад Кіраўскага моста да піўзавода з вышыні Успенскай горкі.
Comments

У Сенненскім раённым гісторыка- краязнаўчым музеі захоўваецца шмат копій фотаздымкаў, зробленых да рэвалюцыі ў маёнтку Беліца, што належаў роду Свяцкіх.
Comments
Что нового

Любое использование материалов нашего сайта в сети Интернет допустимо при условии указания имени автора и обязательно размещения гипертекстовой ссылки на источник.
Оставляя свой комментарий, Вы автоматически соглашаетесь со следующими правилами: на сайте производится модерация, администрация оставляет за собой право удалять либо редактировать комментарии. При копировании или другом использовании материалов данного сайта ссылка http://vitvesti.by/ обязательна.

Подписка на новости

Подпишитесь и будете в курсе выхода новых новостей на нашем сайте