Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
ВЫБОРЫ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ - 2020

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

Самая вялікая папуляцыя бурых мядзведзяў у Беларусі пражывае на Віцебшчыне



Самая вялікая папуляцыя бурых мядзведзяў у Беларусі пражывае на Віцебшчыне. У Гарадоцкім, Лёзненскім, частцы Шумілінскага і Віцебскага раёнаў налічваецца каля 40 асобін. Ёсць касалапыя і ў ландшафтным заказніку рэспубліканскага значэння “Чырвоны Бор” (Расонскі і Верхнядзвінскі раёны), Бярэзінскім біясферным запаведніку (Лепельскі і Докшыцкі раёны).

На беларускіх абшарах гэты буйны драпежнік водзіцца яшчэ ў Налібоцкай пушчы, якая займае часткі тэрыторый Гродзенскай і Мінскай абласцей, Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку (Гомельская вобласць). Згодна з апошнімі паведамленнямі, заўважана з’яўленне бурага мядзведзя ў Белавежскай пушчы (Брэсцкая вобласць). Гэты звер таксама занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ