Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

Вялікі Ду і плаваючы Гаспадар: самыя дзіўныя астравы Віцебскай вобласці



Самы вялікі на Беларусі востраў (плошчай 5 кв. км) мае вельмі кароткае найменне – Ду. Яшчэ яго называюць проста Востраў. Знаходзіцца на Асвейскім возеры ў Верхнядзвінскім раёне. Калісьці тут стаяла вёска, дзе нават была свая царква. З цягам часу жыхары перабраліся ў набярэжныя паселішчы, а ўлетку на астраўную пашу сталі завозіць хатнюю жывёлу: вакол вада, ніякіх драпежнікаў, і на пастухоў траціцца не трэба. Зараз на Ду, апрача дзікіх звяроў і маляўнічай прыроды, нікога і нічога няма.

Адзіны ў краіне плаваючы востраў – Гаспадар, таксама славутасць Асвейскага возера. Яно хаця і з’яўляецца другім па велічыні ў Беларусі, але мелкаводнае, добра праграваецца. Тут раскашуе фітапланктон, шмат рыбы, а значыць, возера зарастае, з’яўляюцца ўтвораныя водарасцямі астраўкі. Праўда, Гаспадар насуперак сваёй назве невялікі. Дрэйфуе ў залежнасці ад накірунку ветру, апошнім жа часам яго прыбіла да берага.

У фальклоры шэрагу краін трапляюцца казкі пра выспы, якія былі спінамі вялізных пачвар, дзе рос лес, жылі людзі. Прыгадаем хаця б Сіндбада-марахода ці казку пра Канька-гарбунка.

Адзіны на Беларусі востраў, на якім ёсць унутранаеазярцо, мае красамоўную назву Чайчын, бо тут водзіцца шмат птушак, і знаходзіцца ў Браслаўскім раёне. Па велічыні – другі ў краіне(плошчай 1,6 кв. км). Яго акаляюць воды возера Струста. На лясістым востраве ёсць цудоўны пясчаны пляж, а ва ўнутраным вадаёме водзіцца рыба.

Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытыхкрыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ