Автор: . Дата создания:

На Міёрскім металапракатным заводзе яшчэ ідуць будаўнічыя і наладачныя работы, а металургі з яго ўжо паказваюць клас.

Як расказаў енеральны дырэктар ММПЗ Пётр Шымуковіч, два работнікі прадпрыемства, якія праходзілі навучанне ў расійскім Магнітагорску, вярнуліся пераможцамі конкурсу прафесіянальнага майстэрства сярод рабочых металургічнага камбіната. Ураджэнцы Верхнядзвіншчыны Аркадзь Ралавец і Яўген Жвірбля вырашылі змяніць прафесію і стаць вальшчыкамі стана халоднай пракаткі. Прайшлі двухмесячныя курсы, па заканчэнні якіх здзівілі не толькі таварышаў па вучобе, але і вопытных спецыялістаў. Менавіта беларусы па выніках конкурсу былі прызнаны лепшымі аператарамі паста кіравання стана халоднай пракаткі. Аркадзь заняў першае, а Яўген другое месца.

Персанал будучага завода налічвае ўжо звыш за 300 чалавек і, па словах генеральнага дырэктара, павялічыцца яшчэ больш чым удвая. Многія праходзяць падрыхтоўку ў Германіі, Швейцарыі, Бельгіі, Расіі. У іх ліку шмат мясцовай моладзі, хто звязвае з прадпрыемствам вялікія надзеі і таму плануе будаваць сваё жыццё менавіта на Міёршчыне.

Фота з адкрытых крыніц.