Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Высокую ацэнку спажыўцоў атрымала прадукцыя Пастаўскага малочнага завода на Міжнароднай выставе «Прадэкспа» ў Маскве



Калектыў Пастаўскага малочнага завода ў чарговы раз скарыстаў магчымасць пазнаёміць са сваёй прадукцыяй шырокае кола спажыўцоў з розных краін свету, якія бралі ўдзел у Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці, што ў сёмы раз праходзіла ў Маскве. На «Прадэкспа» пастаўчане прапанавалі для дэгустацыі больш за 10 відаў сыроў, а таксама сваю навінку – салодкасметанковае масла тлустасцю 82,5%. Уся прадукцыя атрымала высокую ацэнку спажыўцоў.

Брэнд «Паставы-гарадок» прысутнічае на міжнародным рынку ўжо больш за 20 гадоў. Сакрэт поспеху калектыву малочнага завода просты — ён выпускае якасную і смачную прадукцыю.

Як адзначае дырэктар завода Георгій Касцень, удзел у міжнароднай выставе даў пастаўчанам магчымасць знайсці новых патэнцыяльных кліентаў, павучыцца ў калег, вызначыць далейшыя шляхі развіцця прадпрыемства.

– Мы заключылі пагадненне пра намер пастаўкі 60 тон масла ў расійскую Уфу, наладзілі 80 кантактаў з рознымі кампаніямі з Расіі, Казахстана, Украіны, Азербайджана, Узбекістана, Славеніі і іншых краін, – кажа ён.

Фота з архіва “ВВ”.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ