Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

У музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку цяпер працуюць аўдыёгіды

Новыя паслугі актыўна ўкараняе Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. На днях у музеі беларускага кнігадрукавання з’явілася 10 аўдыёгідаў, з дапамогай якіх можна праслухаць паўнавартасныя індывідуальныя экскурсіі на беларускай або рускай мове.

Атрымаўшы прыладу накшталт мабільнага тэлефона, наведвальнікі самастойна хо-дзяць па залах музея і знаёмяцца з таямніцамі гісторыі развіцця беларускага пісьменства, спыняючыся каля экспанатаў, пазначаных у спецыяльным даведніку. Поўны маршрут, як паведаміла навуковы супрацоўнік установы Вольга Філімонава, ахоплівае 39 тэм і разлічаны на 45 хвілін. Падарожжа па музеі з экскурсаводам займае прыблізна такі ж час і каштуе 160 тысяч рублёў, а паслугі індывідуальнага партатыўнага гіда – 50 тысяч.

Адзіны ў краіне музей беларускага кнігадрукавання – сярод самых папулярных у Полацку. У выхадныя дні сюды прыязджае па 10 і болей груп турыстаў з розных гарадоў Расіі і нашай рэспублікі. Раней аўдыёгіды, закупленыя ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Музейныя вароты», з’явіліся ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, там трэкі запісаныя на трох мовах, уключаючы англійскую. Пазней яна будзе дададзена і ў электронныя прылады музея кнігадрукавання.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ