Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

“Поні-лэнд” стварыла сям’я Гутараў у Пастаўскім раёне

Мясціны прыгожыя, тут любяць гасціць шматлікія сябры Дзмітрыя і Алесі. Пакупацца ў возеры, схадзіць у лес па грыбы ці ягады, проста пасядзець у яблыневым садзе, пазбіраць кветкі на лузе. Яны ж, як расказвае гаспадыня, і параілі маладой шматдзетнай сям’і заняцца агратурызмам і такім чынам мець дадатковы даход ва ўласны бюджэт. А ён на той момант быў вельмі патрэбны: у Гутараў чакалася папаўненне.

На сямейным савеце, дзе дзейнічалі і дзеці, вырашылі паспрабаваць сябе ў новай справе. Толькі як зацікавіць сваёй сядзібай гараджан? Адной прыгажосці прыроды ды навакольнага прастору, лічылі яны, мала. Трэба штосьці прыдумаць такое, чаго не маюць суседзі, якія ўжо не адзін год займаюцца аграэкатурызмам. І тады Гутары зрабілі стаўку на сямейны адпачынак, здолелі арганізаваць яго так, каб у іх доме было камфортна, зручна і цікава як дарослым,так і дзецям.

Аматараў лоўлі задавальняе блізкасць багатых на рыбу вадаёмаў, вячэрнія пасядзелкі ля вогнішча, душэўныя размовы. А калі яшчэ можна павезці дахаты сушанай рыбы, некалькі слоікаў духмянага варэння з лясных ягад, накарміць сыноў і дачок свежай гароднінай, напаіць малаком – што можа быць лепш.

Іншая справа дзеці. Калі ім будзе сумна – лічы адпачынак сапсаваны. Для іх Гутары набылі батут, электрамабілі, горкі, арэлі. А потым яшчэ і поні.

Яны і сталі перлінкай аграсядзібы. Пакатацца па садзе на прыгожай брычцы, выехаць на ёй у райцэнтр, а спатрэбіцца, і далей, падабаецца многім. І не менш сам працэс догляду за жывёлай, расчэсванне грывы, чыстка, кармленне... Гэта справа без дзятвы не абыходзіцца.

Такія паслугі Гутары прапануюць не толькі сваім гасцям, але і ўсім жадаючым. Напрыклад, на фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах да іх поні стаяла чарга дзяцей і дарослых.

На здымку: Алеся Гутар ў садзе з поні. Фота Тамары Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ