Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Бизнес

Бізнес на колах: колькі зарабляюць віцебскія таксісты і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца

 Каб мець добры прыбытак, таксісты праводзяць за рулём па 12 гадзін у суткі. Пра нялёгкі хлеб індывідуальных прадпрымальнікаў, што займаюцца перавозкай пасажыраў у абласным цэнтры, «ВВ» расказаў Мікалай Макей, які ў гэтай сферы з 2007 года:

— Так склаўся лёс, што я паспеў паслужыць у міліцыі, папрацаваць на рынку і ў грузаперавозках. Не раз падымаўся і многае губляў. Потым засяродзіўся на таксі. Аб прынятым рашэнні да апошняга часу не шкадаваў, але цяпер пачынаю задумвацца пра змену сферы дзейнасці.

003

З меркаваннем, што таксісты нічога не робяць і жывуць прыпяваючы, Мікалай Аляксандравіч спрачацца не стаў, а проста прапанаваў паспрабаваць заняцца гэтым “высокапрыбытковым” промыслам. Для пачатку прыйдзецца не адзін тыдзень хадзіць па розных кабінетах і выкласці каля 20-22 млн руб., каб атрымаць адпаведную ліцэнзію, два камплекты нумароў (белыя і жоўтыя) на машыну ў ДАІ, купіць таксометр і тэрмінал для банкаўскіх картак, аформіць страхоўкі (абавязковую, на пасажыраў і спецыяльна для таксi — тыпу А6) і г. д.

У далейшым трэба двойчы ў год праходзіць тэхагляд і кожны раз плаціць дарожны збор, за паверкі і абслугоўванне разлікова-касавай апаратуры, не забываць аб падатках, адлічэннях у ФСАН, праходжанні перадрэйсавага агляду і інш. На гэта штомесяц незалежна ад выручкі пойдзе 4-5 млн руб.

Акрамя таго, неабходна мець крэпкі, пажадана новы аўтамабіль, які не «пасыпецца» пасля некалькіх месяцаў напружанай працы, інакш усё заробленае змарнуецца на запчасткі і паслугі аўтасэрвісу.

За год я праехаў 80 тыс. км, — гаворыць мужчына. — Хацелася б яшчэ больш інтэнсіўна працаваць, але канкурэнцыя, у тым ліку “чорная”, вельмі вялікая. Калі раней заказы адсутнічалі на працягу 15-20 хвілін, ты ўжо пачынаў нервавацца. А цяпер прастой у гадзіну не ўспрымаецца як трагедыя.

Адбіваецца на дабрабыце таксістаў і цяжкая эканамічная сітуацыя, якая ўплывае на фінансавы стан насельніцтва і не дазваляе павялічваць тарыфы. Самымі «хлебнымі» днямі з'яўляюцца пятніца і субота, без якіх жыццё перавозчыкаў стала б зусім сумным.

Не абысціся сёння ІП і без супрацоўніцтва з дыспетчарскімі службамі — стоячы ля бардзюра дзе-небудзь на вуліцы шмат не заробіш. Кампаніі бываюць розныя — буйныя і не вельмі. Да першых цяжэй патрапіць, у іх жорсткія ўмовы да вадзіцеляў і іх транспарту, затое шмат кліентаў, у тым ліку пастаянных і салідных, што могуць сабе дазволіць з'ездзіць па таксі ў аэрапорт або ў Расію па справах.

Сёння мой заробак каля 8-9 млн, — удакладняе Мікалай. — Аднак каб выйсці на гэты ўзровень, я першапачаткова ўклаўся ў куплю новае аўто, а цяпер вымушаны працаваць па 12 гадзін у суткі без бальнічных і святаў, у тым ліку і па начах. Таксама з гэтай сумы адымайце рамонты машыны, штрафы ад транспартнай інспекцыі, да прыкладу, з-за таго, што ў аптэчцы заваляліся пратэрмінаваныя лекі. Бываюць месяцы, калі думаеш, як у нуль выйсці...

Таму лічыць працу таксіста простай, а тым больш на якой можна азалаціцца, нічога не рабіўшы, не варта. І многія, адпрацаваўшы год-другі, сыходзяць. Асабліва ў апошнія гады, калі новаўвядзенні на дзяржаўным узроўні з мэтай барацьбы з нелегаламі з'яўляюцца ледзь не кожны год. На жаль, б'юць яны не толькі па "бамбілах", але і па прадпрымальніках, што працуюць законна.

Зразумейце, на таксі можна працаваць афіцыйна і зарабляць на хлеб з маслам. Але ІП становіцца ўсё менш. І палохае людзей не велічыня падаткаў або страхоўкі, а адсутнасць ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, — сцвярджае мужчына. — Так, нас усяго два гады таму абавязалі ўсталяваць таксометры “Белтакс”. А ўжо ў 2016-м прымушаюць іх зноў мяняць, хоць яшчэ гарантыйны тэрмін службы не выйшаў, таму што да 1 ліпеня трэба будзе ўсталяваць сродкі кантролю падатковых органаў, якія з нашымі лічыльнікамі несумяшчальныя. Кошт пытання — мінімум 5 мільёнаў, і дзе гарантыя, што ў 2017-м апараты не прымусяць зноў змяняць?

Не кожны зможа быць таксістам і па іншай прычыне: праца з людзьмі — цяжкая, асабліва ў сферы аказання паслуг. Некаторыя лічаць вадзіцеляў абслугай, якая не мае права зрабіць заўвагу, калі пасажыр закурыў ў салоне. Іншыя падазраюць, што іх спрабуюць развесці на грошы, патрабуючы "трыццатку" за паездку праз увесь горад. Або скардзяцца, што пяціхвіліннае чаканне машыны — гэта занадта доўга. А перавозчык заўсёды павінен быць ветлівым і знайсці агульную мову з кліентам. Нават калі яму адмаўляюцца заплаціць, пагражаюць разбіць аўто.

Фота Эдуард Каралевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ